Эдвард Нортан (англ.: Edward Norton; нарадзіўся 18 жніўня 1969) — амерыканскі акцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар і аператар, двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар».

Эдвард Нортан
Edward Norton
Імя пры нараджэнні Эдвард Харысан Нортан
Дата нараджэння 18 жніўня 1969(1969-08-18)[1] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  ЗША
Бацька Edward Mower Norton Jr.[d]
Маці Lydia Robinson Rouse[d]
Жонка Shauna Robertson[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, характарны акцёр, сцэнарыст, абаронца навакольнага асяроддзя, тэатральны акцёр, акцёр агучвання, тэлеакцёр, акцёр, рэжысёр
Кар’ера 1996 — цяпер. час
Узнагароды
IMDb ID 0001570
www.edward-norton.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сям’я правіць

Яго маці Робін, настаўніца англійскай мовы, памерла ад пухліны мозгу ў 1997 годзе. Яго бацька — Эдвард-старэйшы, былы федэральны выканаўца ў адміністрацыі Картэра, зараз працуе ў арганізацыі па ахове гістарычных каштоўнасцяў. Яго дзед — забудоўшчык Джэймс Роўз (сканаў у 1996 годзе), вядомы сваёй падтрымкай у будаўніцтва горада Калумбія, штат Мэрыленд і дапамогай у забудове ўнутранай гавані Балтымара і Бостанскага кірмашу Квінсі. Яго сястра, Молі Нортан, вучылася ва універсітэце Вашынгтона і Лі.

Біяграфія правіць

Нортан нарадзіўся ў Бостане, штат Масачусетс, але вырас у горадзе Калумбія, штат Мэрыленд.

У пяць гадоў Эдвард зацікавіўся тэатрам, неўзабаве пачаў займацца ў Арэстэйнаўскай Калумбійскай школе тэатральнага мастацтва і ў восем гадоў дэбютаваў на сцэне ў мясцовай пастаноўцы.

Нортан скончыў вышэйшую школу Уайлд Лэйк у 1985 годзе, затым Ельскі ўніверсітэт у 1991 годзе са ступенню бакалаўра па гісторыі. У Елі Нортан па-ранейшаму займаўся тэатрам. Ён наведваў мноства факультэтаў, хоць драматычны ніколі не быў для яго профільным. Акцёр Рон Лівінгстан быў яго сакурснікам і такім жа самадзейным акцёрам. Эдвард таксама вывучаў японскую мову і наведваў папулярную школу англійскай мовы NOVA Group. Адразу пасля атрымання дыплома, ён адправіўся ў Японію, дзе працаваў у кампаніі свайго дзеда Enterprise Foundation. І толькі праз некалькі гадоў, у 1994 годзе, вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, Эдвард вырашыў адмовіцца ад звыклай працы і цалкам прысвяціць сябе акцёрскай кар’еры.

Падпрацоўваючы афіцыянтам, Нортан граў на некалькіх тэатральных сцэнах Нью-Ёрка, і ў выніку быў прыняты ў кампанію New York Signature Theater Company, сябрам рады дырэктараў якой ён з’яўляецца ў цяперашні час.

Дэбютам у кіно для Нортана стаў фільм «Першабытны страх» (1996), дзе ён згуляў маладога зняволенага. За гэтую ролю ён атрымаў прэмію Залаты глобус і быў намінаваны на прэмію Оскар, як найлепшы акцёр другога плана. У далейшым яго не раз намінавалі, у тым ліку і на найлепшую мужчынскую ролю за гульню ў фільме аб неанацыстах «Амерыканская гісторыя Ікс» і за ўдзел у экранізацыі рамана Чака Паланіка «Байцоўскі клуб».

Апошні час ён граў самога сябе ў эксперыментальным камедыйным тэлесерыяле «Стэла». Гэтак жа набыў ухвалу крытыкаў за ролю пракажанага караля ў фільме «Царства Нябеснае». У 2000 годзе ён дэбютаваў як рэжыёэр, зняўшы камедыю «Захоўваючы веру». Сваёй гульнёй у фільме «Ілюзіяніст» 2006 года ён ізноў заслужыў станоўчыя водгукі крытыкаў.

У яго былі блізкія адносіны з актрысамі Сальмай Хаек, Дру Бэрымар і Кортні Лаў, з якой ён гастраляваў як сесійны гітарыст у яе групе Hole.

Выбраная фільмаграфія правіць

Зноскі правіць

  1. Edward Norton // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=19641
  3. http://www.reelz.com/person/73585/edward-norton/

Спасылкі правіць