Эдуард Барысавіч Зарыцкі

беларускі кампазітар

Эдуард Барысавіч Зарыцкі (9 лютага 1946, Красны Кут, Саратаўская вобласць, РСФСР — 6 чэрвеня 2018, Мінск) — беларускі кампазітар. Народны артыст Беларусі (1999).

Эдуард Барысавіч Зарыцкі
Дата нараджэння 9 лютага 1946(1946-02-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 2018(2018-06-06) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Анатоль Васільевіч Багатыроў
Прафесіі кампазітар
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Народны артыст Беларусі
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

З 1948 года жыў у Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі Анатоля Багатырова ў 1970 годзе. У 1973-82 гадах загадваў музычнай часткай Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Працаваў пераважна ў галіне інструментальнай музыкі (апіраўся на класічныя традыцыі), масавай і эстраднай песні, тэатральнай і кінамузыкі.

Памёр ад анкалагічнага захворвання ў Мінску 6 чэрвеня 2018 года[1]. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[2].

Творчасць правіць

Сярод твораў: сімфонія (1970), сюіта (1980), канцэрціна «Пастараль» (1977) для сімфанічнага аркестра; канцэрты для габоя (1973) і валторны (1974) і камернага аркестра; капрычыа для фартэпіяна з камерным аркестрам (1978), сюіта на тэмы беларускіх песень (1976); камерна-інструментальная музыка; сюіты з музыкі да спектакляў «Дванаццатая ноч», «Снежная каралева», «Тэатральная сюіта».

Эдуард Зарыцкі аўтар больш за 600 песень[1]. Ён аўтар такіх вядомых песень як «Белыя крылы», «Замова», «Начныя кастры», «Будзьма», «Палыновая ростань», «Лісток календара», «Так прыйшла да нас Перамога».

Таксама Зарыцкі стварыў цыклы на вершы Адама Міцкевіча, Якуба Коласа і Уладзіміра Караткевіча.

Узнагароды правіць

У 2006 годзе быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць