Эдуард Сташкевіч

Эдуард Сташкевіч (28 сакавіка 192819 сакавіка 1974) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.[1]

Эдуард Сташкевіч
Род дзейнасці сябра антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху
Дата нараджэння 28 сакавіка 1928(1928-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 1974(1974-03-19) (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Восіп
Жонка Аляксандра Сташкевіч (Прышчэпава)

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 сакавіка 1928 г. у в. Дэгісі Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці).

Хадзіў у сямігодку ў Солы, потым вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе, дзе, па словах будучых сяброў, адзначаўся здольнасцю. Там далучыўся да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля Расціслава Лапіцкага. Арганізацыя ў асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, у будучыні планавала перайсці і да больш актыўных дзеянняў. Вядома, што Эдуард Сташкевіч удзельнічаў у складанні тэксту некаторых улётак, што распаўсюджваліся ў Смаргоні.

На пачатку 1950, калі быў вучнем 10 класа, арыштаваны. Летам таго ж году за прыналежнасць да мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі асуджаны на 25 гадоў зняволення ў канцлагерах. Тэрмін адбываў разам з іншымі ўдзельнікамі падполля Зянонам Ахрамовічам і Канстанцінам Іваноўскім пераважна ў Свярдлоўскай вобласці. на лесапавале і будаўнічых работах.

У 1956 г. вярнуўся ў Беларусь з падарваным здароўем. Спачатку працаваў у Смаргонскай машынна-трактарнай станцыі. Пасля заканчэння Полацкага сельгастэхнікуму быў загадчыкам сельгасучастку ў Солах. У 1959 г. жаніўся, нарадзіўся сын Юрый і дачка Алена. У 1969 годзе захварэў на сэрца.

Памёр 19 сакавіка 1974 г. Пахаваны ў Солах.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154907.html Біяграфія Эдуарда Сташкевіча

Літаратура правіць

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3.
  • Чарняўскі Міхась Ня бойцеся ахвяраў і пакут. — Вільня, 2006. — ISBN 978-9857-0620-58.
  • Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). — Мн., 1998.