Жан Эдуар Вюяр (фр. Jean-Édouard Vuillard; 11 лістапада 1868, Кюізо — 21 чэрвеня 1940, Ла-Боль-Эскублак) — французскі мастак-сімваліст. Разам з П’ерам Банарам, Марысам Дэні і Полем Серузье ўваходзіў у мастацкую групу «Набі».

Эдуар Вюяр
фр.: Édouard Vuillard
Імя пры нараджэнні фр.: Jean Édouard Vuillard
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, фатограф, літограф, архітэктурны чарцёжнік, мастак-гравёр, графік, ілюстратар
Дата нараджэння 11 лістапада 1868(1868-11-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 чэрвеня 1940(1940-06-21)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эдуар Вюяр нарадзіўся ў маленькім мястэчку Кюізо, у перадгор’ях Юры, недалёка ад швейцарскай мяжы. Бацька яго, Анарэ Вюяр, быў капітанам марской пяхоты, але раней вывучаў жывапіс у Парыжы. Ён памёр, калі Эдуару споўнілася 20 гадоў. Але з самага дзяцінства Эдуар апынуўся, галоўным чынам, пад уплывам жанчын — маці, бабулі і старэйшай сястры. Яго старэйшы брат Аляксандр абраў ваенную кар’еру і рана пакінуў дом. Эдуар застаўся ў сям’і і разам з ёю пераехаў у Парыж. Эдуар жыў з маці да 60 гадоў, да самай яе смерці. Яна была краўчыхай і крыху мадысткай, і таму з ранніх гадоў Эдуара атачаў свет тканін і ўбораў. Ён быў ціхім, сімпатычным чалавекам, але часам яго перапаўнялі эмоцыі, якія патрабавалі творчага выхаду, таму ён аддаў перавагу ваеннай кар’еры мастацтву.

У ліцэі Кандорсэ, дзе Вюяр навучаўся разам з Марысам Дэні і Кер-Ксаўе Руселем, будучым жывапісцам і мужам старэйшай сястры Вюяра, ён зацвердзіўся ў сваім жаданні стаць мастаком. Ён паступае спачатку ў мастацкую вучэльню, дзе сустракае П’ера Банара, а затым у парыжскую Акадэмію Жуліяна. З 1886 года вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў і Акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Сумесна з Марысам Дэні і Кер-Ксаўе Руселем заснаваў групу «Набі», у 1892 годзе, супрацоўнічаў у сімвалісцкім часопісе «Рэвю бланш». Эдуар Вюяр шмат падарожнічаў, вывучаў мастацтва ў розных гарадах Еўропы — Венецыі, Фларэнцыі, Мілане, Лондане. Ездзіў у Іспанію. Але больш за ўсё любіў праводзіць лета сярод някідкіх пейзажаў Нармандыі і Брэтані.

Зноскі

  1. а б Édouard Vuillard
  2. а б Édouard Vuillard // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б RKDartists
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.