Эдыт Сёдэргран (шведск.: Edith Södergran; 4 красавіка 1892, Санкт-Пецярбург24 чэрвеня 1923) — фінска-шведская паэтэса. Адна з першых пісьменнікаў мадэрнізму ў фінска-шведскай літаратуры. У 24 гады дэбютавала са зборнікам "Вершы". Памерла рана і не паспела перажыць поспех, які атрымала яе паэзія ў сусветным маштабе. Яна зрабіла вялікі ўплыў на паэзію, сёння лічыцца адной з галоўных асоб шведскага паэтычнага мадэрнізму.

Эдыт Сёдэргран
Edith Södergran
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 красавіка 1892(1892-04-04)[1][2][…]
Месца нараджэння Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя
Дата смерці 24 чэрвеня 1923(1923-06-24) (31 год) ці 23 чэрвеня 1923(1923-06-23)[3] (31 год)
Месца смерці Райвала, Выбаргская губерня, Фінляндыя
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя, Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтэса
Гады творчасці з 1916
Кірунак сімвалізм, мадэрнізм
Мова твораў шведская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Нарадзілася Сёдэргран у буржуазнай сям'і. Бацькі, Матс і Гелена, родам былі з Фінляндыі. Эдыт расла адзіным дзіцем у сям'і; сын, што нарадзіўся за некалькі гадоў да яе, памёр немаўлём. Маці Эдыт была з заможнай сям'і.

У раннім узросце сям'я пераязджае ў Райволу (Карэльскі мыс), дзе дзядуля пісьменніцы набыў для іх маёнтак. У хуткім часе Матс атрымаў працу загадчыка на лесапільні. Праз тры гады прадпрыемства стала банкрутам, і сям'і не было чым вяртаць пазыкі. Праз некалькі месяцаў памёр бацька Гелены і пакінуў жонцы і дачцэ спадчыну.

Эдыт авалодала нямецкай, французскай, англійскай і рускай мовамі, але яе роднай шведскай у школе не вучылі.

У 1908 годзе Эдыт вырашыла зрабіць галоўнай мовай у сваіх творах шведскую. Праз колькі гадоў яна пачынае кантактаваць з фінска-шведскімі аўтарамі.

Ад лета 1920 да позняга лета 1922 Сёдэргран кідае паэзію; увосень і ўзімку яна піша апошнія свае вершы. Памерла ў сваім доме ў Райвале. З 1940 года гэтая тэрыторыя належыць Расіі. Магілу Эдыт цяпер не знайсці, але ў 1960 годзе ў Райвале ёй усталявалі помнік. У хуткім часе пасля вайны Райвалу перайменавалі ў Рошчына. Ад дому Эдыт застаўся толькі падмурак.

Беларускія пераклады правіць

Зноскі

  1. Edith Sodergran // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Edith Irene Södergran // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.

Спасылкі правіць