Эдвард (Нэд) Мадрэл (мэнск.: , англ.: Edward "Ned" Maddrell; 1877 (?) 27 снежня 1974) — рыбак з вострава Мэн, апошні вядомы носьбіт цяпер адроджанай мэнскай мовы.

Эд Мадрэл
Род дзейнасці рыбак
Дата нараджэння 20 жніўня 1877(1877-08-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1974(1974-12-27)[1] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля смерці Сэйдж Кінвіг у 1962 годзе Мадрэл застаўся адзіным жывым чалавекам, які мог сказаць, што гаворыць на мэнскай мове з дзяцінства (у той жа час налічвалася невялікая колькасць людзей, якія валодалі мэнскай як не роднай).

Прамовы Мадрэла неаднаразова запісваліся для захавання звестак пра мэнскую мову. Гэтаму, ў прыватнасці, пасадзейнічаў кіраўнік урада Ірландыі Імон дэ Валера.

Існуюць рознагалоссі наконт таго, ці трэба лічыць Мадрэла апошнім носьбітам мэнскай мовы. Магчыма, што асобныя з носьбітаў, якія перажылі Мадрэла, проста не былі вядомы. Акрамя таго, цяпер існуе некаторая колькасць людзей, для якіх мэнская мова з’яўляецца роднай, але ўсе яны нарадзіліся ўжо пасля смерці Мадэла і гавораць на «новамэнскай мове».

Спасылкі правіць

  1. а б https://journal.fi/scf/article/view/60553/38319 — С. 44.