Эжэні Фіёкр
Эжэні Фіёкр (фр.: Eugénie Fiocre, 2 ліпеня 1845, Парыж — 6 чэрвеня 1908, Парыж, Францыя) — французская танцоўшчыца. Маці французскага даследчыка, антраполага, дыпламата і ўдзельніка Алімпійскіх гульняў Жоржа дэ Крэкі-Манфора .
Эжэні Фіёкр | |
---|---|
фр.: Eugénie Fiocre | |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1845 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1908 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Stanislas Le Compasseur Créqui-Montfort de Courtivron[d] |
Дзеці | Georges de Crequi-Montfort[d] |
Прафесія | балерына |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
У 1864—1875 гадах была галоўнай танцоўшчыцай у Парыжскай оперы, дзе яе з першага сезона заўважылі дзякуючы ролі Амура ў балеце Артура Сен-Леона, Людвіга Мінкуса, Анры Мельяка і Людавіка Галеві «Немея, або Адпомшчаны Амур».[1] Яна часта танцавала ў амплуа травесці. Напрыклад, яна выконвала ролю Франца ў балеце «Капелія» ў 1870 годзе.
Славілася сваёй прыгажосцю. У 1869 годзе скульптар Жан-Батыст Карпо стварыў яе бюст, які зараз захоўваецца ў Музеі Арсэ ў Парыжы.[2][3] Э. Дэга намаляваў Эжэні ў сцэне з балета А. Сен-Леона «Ручай».[4]
Галерэя правіць
-
Дызайн касцюма для Эжэні Фіёкр у ролі Франца ў балеце «Капелія»
-
Эжэні Фіёкр у 1865
-
Магіла на могілкі Пасі
Зноскі
- ↑ Jean Sutherland Boggs, Degas, New York, Metropolitan Museum of Art, 1988, 633 p. isbn 0-87099-519-7 (lire en ligne)
- ↑ Jean-Baptiste Carpeaux Musée d’Orsay Архівавана 4 снежня 2019.
- ↑ Eugénie Fiocre (1845—1908) danseuse de l’Opera, 1869 photo — Chris Brooker photos at pbase.com
- ↑ Edgar Degas. Mme Eugénie Fiocre in the ballet La Source — Olga’s Gallery