Эйнаюхані Раўтаваара

Эйнаюхані Раўтаваара (фінск.: Einojuhani Rautavaara; 9 кастрычніка 1928, Хельсінкі, Фінляндыя — 27 ліпеня 2016) — фінскі кампазітар, педагог, адзін з найбольш вядомых у свеце фінскіх кампазітараў.

Эйнаюхані Раўтаваара
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Einojuhani (Eino Juhani) Rautavaara
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1928(1928-10-09)
Месца нараджэння Хельсінкі, Фінляндыя
Дата смерці 27 ліпеня 2016(2016-07-27) (87 гадоў)
Месца смерці
Краіна  Фінляндыя
Бацька Eino Rautavaara[d]
Жонка Mariaheidi Rautavaara[d]
Дзеці Markojuhani Rautavaara[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Aarre Merikanto[d], Аарон Копленд і Wladimir Vogel[d]
Прафесіі кампазітар
Жанры contemporary classical music[d]
Выхаванцы Harri Ahmas[d], Magnus Lindberg[d], Kalevi Aho[d], Olli Mustonen[d] і Esa-Pekka Salonen[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў Хельсінкі ў сям’і опернага спевака Эйна Раўтаваара (барытон) (18761939) і доктаркі Эльзы Катарыны Тэр’яскелі (18981944). Дзеці бацькавага брата таксама сталі вядомымі музыкантамі — Аўлікі Раўтаваара (19061990), оперная спявачка (сапрана), і Пенці Раўтаваара (19111965), віяланчэліст.

У 10 год страціў бацьку, а ў 16 — маці, юнацтва прайшло ў доглядзе за хворай маці ў Турку.

У 19481952 вучыўся ў Акадэміі Сібеліуса ў Аарэ Мэрыканта. Пасля перамогі ў 1954 ў амерыканскім конкурсе з творам «Рэквіем нашага часу» (A Requiem in our Time, 1953) быў рэкамендаваны да вучобы ў Джульярдскай школе (Нью-Ёрк), куды і быў прыняты. У Джульярдскай школе вучыўся ў кампазітара і піяніста Вінсэнта Персікеці, таксама браў урокі ў Tanglewood: у Роджэра Сэшэнса і Аарона Копленда. Пасля некалькіх год у ЗША вучыўся ў Швейцарыі ва Уладзіміра Фогеля і ў Кёльне.

З 1957 па 1959 гг. выкладаў у Акадэміі Сібеліуса, з 1959 па 1961 — архіварыус Хельсінкскага філарманічнага аркестра, з 1965 па 1966 — рэктар Музычнага інстытута Кяпюля (Käpylä, Хельсінкі), з 1966 па 1990 ізноў выкладае ў Акадэміі Сібеліуса1976 года прафесар).

Сярод вучняў: Калеві Аха, Магнус Ліндберг, Олі Мустанен, Эса-Пека Саланен.

У студзені 2004 года перанёс расслаенне аорты, правёўшы паўгода ў рэанімацыі, але аднавіўся і здолеў вярнуцца да працы.

У 19591984 гг. быў жанаты з Мар’яхэйдзі Раўтаваара (Суованен) (19272004), спявачкай (мецца-сапрана). У 1984 ажаніўся са спявачкай і педагогам Сінікай Койвіста, што значна паўплывала на творчасць. Напісаў для жонкі шэраг твораў, у тым ліку канцэрт для сапрана, хору і аркестра «Дачка Мора» (Meren tytär, 1971).

Сын ад першага шлюба — Маркаюхані Раўтаваара, музыкант і кампазітар.

Творчасць правіць

Стыль кампазітара істотна змяняўся на працягу дзесяцігоддзяў, зазнаючы розныя ўплывы. У пачатку творчага шляху захапляўся серыяльнай музыкай. Раўтаваара з’яўляецца вельмі плённым кампазітарам, аўтарам вялікай колькасці твораў розных жанраў, у тым ліку сімфоній, харавых і камерных твораў. У творчасці позняга перыяду адчувальныя містычныя элементы. Аўтар некалькіх біяграфічных опер — «Вінсэнт» пра Вінсэнта Ван Гога, «Алексіс Ківі» пра Алексіса Ківі, «Распуцін» пра забойства Распуціна.

Характэрны «гук Раўтаваара», напрыклад, можа быць створаны строгай прыгажосцю рапсадычнай тэмы струнных з мільгаючымі лініямі флейты, мяккім дысанансам званоў і, магчыма, украпленнямі пастушковага ражка.

Многія творы Раўтаваара былі запісаны Хельсінкскім філарманічным аркестрам.

Асноўныя творы правіць

Оперы правіць

  • Шахта (Kaivos, 1957-58, 1960/63)
  • Апалон супраць Марсія (Apollo contra Marsyas, опера-мюзікл, 1970)
  • Драматычныя сцэны (En dramatisk scen, камерная опера, 1975-76, была забаронена)
  • Томас (Thomas, 1982-85)
  • Вінсэнт (Vincent, 1985-87)
  • Дом Сонца (Auringon talo, камерная опера, 1989-90)
  • Дары вешчуноў (Tietäjien lahja, тэлеопера, 1993-94)
  • Алексіс Ківі (Aleksis Kivi, 1995-97)
  • Распуцін (Rasputin, 2001-03)

Творы для сімфанічнага аркестра правіць

Сімфоніі правіць

  • Сімфонія № 1 (1956/1988/2003)
  • Сімфонія № 2 (1957/1984)
  • Сімфонія № 3 (1961)
  • Сімфонія № 4 (1962)
  • Сімфонія № 5 (19851986)
  • Сімфонія № 6 (Vincentiana, 1992)
  • Сімфонія № 7 (Angel of Light, 1994)
  • Сімфонія № 8 (The Journey, 1999)

Канцэрты правіць

  • Канцэрт для віяланчэлі № 1 (1968)
  • Канцэрт для фартэпіяна № 1 (1969)
  • Канцэрт для флейты (Dances with the Winds, 1973)
  • Канцэрт для скрыпкі (1976-77)
  • Канцэрт для аргана (Annunciations, 1976-77)
  • Канцэрт для кантрабаса (Angel of Dusk, 1980)
  • Канцэрт для фартэпіяна № 2 (1989)
  • Канцэрт для фартэпіяна № 3 (Gift of Dreams, 1998)
  • Канцэрт для арфы (2000)
  • Канцэрт для кларнета (2001)
  • Канцэрт для ўдарных (Incantations, 2008)
  • Канцэрт для віяланчэлі № 2 (Towards the Horizon, 2008-09)

Творы для сімфанічнага аркестра з удзелам хору правіць

  • Канцэрт для сапрана, хору і аркестра «Дачка Мора» (Meren tytär, 1971)
  • Дзіцячая імша (Lapsimessu) для дзіцячага хору і аркестра (1973)
  • На апошнім рубяжы (On the Last Frontier), фантазія для хору і аркестра (1997)

Іншыя творы для сімфанічнага аркестра правіць

Творы для струннага аркестра правіць

  • Скрыпачы (Pelimannit, 1952, абноўлена 1972)
  • Divertimento (1953)
  • Эпітафія Бэла Бартаку (Epitafi Béla Bartókille, 1955, абноўлена 1986)
  • Canto I (1960)
  • Canto II (1961)
  • Canto III (Партрэт мастака ў пэўны момант) (1972)
  • Фінскі міф (Suomalainen myytti, 1977)
  • Астработнія Polska (Pohjanmaa Polska, 1980, абноўлена 1993)[крыніца?]
  • Сады птушкі — Прысвячэнне Золтану Кодаю (Bird Gardens (Hommage à Kodály Zoltán), 1982)
  • Прысвячэнне Ферэнцу Лісту (Hommage à Liszt Ferenc, 1989)
  • Canto IV (1992)
  • Adagio celeste (2002)
  • Canto V «У самым сэрцы святла» (Into the Heart of Light, 2011)

Творы для духавога аркестра правіць

  • Рэквіем нашага часу (A Requiem in our Time, 1953)
  • Вайсковая імша для духавога аркестра (1968)
  • Гульнявыя пляцоўкі для анёлаў (Playgrounds for Angels, 1981)

Камерна-інструментальныя творы правіць

  • Струнны квартэт № 1 (1952)
  • Струнны квартэт № 2 (1958)
  • Струнны квартэт № 3 (1965)
  • Струнны квартэт № 4 (1975)
  • Струнны квінтэт «Невядомае неба» (Les cieux inconnus, 1997)
  • Струнны квінтэт «Варыяцыі для пяці» (Variations for Five, 2013)
  • Паветраны актэт (1962)
  • Квартэт «Музычныя табліцы герцага Югана» (Pöytämusiikki Juhana Herttualle, 1953)
  • Серэнады Аднарога (Serenades of the Unicorn) для гітары (1977)
  • Маналогі Аднарога (Monologues of the Unicorn) для гітары (1980)
  • Гімн (Hymnus) для трубы і аргана (1998)
  • Саната для віяланчэлі № 1 (1972-73/2001)
  • Саната для віяланчэлі № 2 (1991)
  • Апошні пейзаж (Lost Landscapes) для скрыпкі і фартэпіяна (2005)
  • Красавіцкія лініі (April Lines) для скрыпкі і фартэпіяна (1970/2006)
  • Летнія развагі (Summer Thoughts) для скрыпкі і фартэпіяна (1972/2008)

Творы для фартэпіяна правіць

  • Саната для фартэпіяна № 1 (1969)
  • Саната для фартэпіяна № 2 (1970)
  • Скрыпачы (Pelimannit, 1952)
  • Іконкі (Ikonit, 1955)
  • Прэлюдыі (Preludit, 1957)
  • Эцюды (Etydit, 1969)
  • Нарцыс (Narcissus, 2002)
  • Жыціі (Passionale, 2003)
  • Агонь (Fuoco, 2007)

Творы для аргана правіць

  • Ta Tou Theou (1967)
  • Laudatio trinitatis (1969)
  • Toccata (1971/98)
  • Вясельны марш (Häämarssi, 1984)

Харавыя творы правіць

  • Вігілія (Vigilia) для царкоўнага хору (1971-72/96)
  • Кніга жыцця (Elämän kirja), 11-часткавы вакальны цыкл для мужчынскага ансамбля (1972)
  • Credo (1972)
  • Suite de Lorca (1973)
  • Canticum Mariae Virginis (1978)
  • Magnificat (1979)
  • Katedralen (1982)
  • Песня нашага часу (Canción de nuestro tiempo, 1993)
  • Першая элегія (Die erste Elegie, 1993)
  • Радасць танца (Och glädjen den dansar, 1993)
  • Пад ніцым вербалозам (Halavan himmeän alla, 1998)
  • Чатыры рамансы з оперы «Распуцін» (Neljä romanssia oopperasta Rasputin, 2006)
  • Нашае каханне (Unsere Liebe, 1996/2010)
  • Missa a cappella (2011)

Творы для голаса правіць

  • Вакальны цыкл «Тры санеты Шэкспіра» (Three Sonnets of Shakespeare, 1951)
  • Вакальны цыкл «Пяць санетаў да Арфея» (Fünf Sonette an Orpheus) на вершы Рыльке (1954-55)
  • Вакальны цыкл «Каханкі» (Die Liebenden) на вершы Рыльке (1958-59)
  • Вакальны цыкл "Свет летуценняў (Maailman uneen) на вершы Аара Хелаакаскі (1972)
  • Вакальны цыкл «Падарожжа» (Matka) на ўласныя тэксты (1977)
  • Вакальны цыкл I min älsklings trädgård на вершы Эдзіт Сёдэргран (1983-87)
  • Чатыры песні з оперы «Алексіс Ківі» (Neljä laulua oopperasta Aleksis Kivi, 1997)
  • Вакальны цыкл «Рубаі» (Rubaiyat) на вершы Амара Хаяма (2013)

Літаратурныя і навуковыя творы правіць

  • Аўтапартрэт (Omakuva; успаміны, 1989)
  • Бясконцыя перавагі (Mieltymyksestä äärettömään; зборнік эсэ, 1998)
  • Кампазітар і муза (Säveltäjä ja Muusa; разам з Сіні Раўтаваара, 2001)
  • Размовы і нататкі (Keskusteluja ja kirjoituksia; разам з Міка Франкам, 2006)
  1. http://yle.fi/uutiset/composer_einojuhani_rautavaara_has_died/9056525
  2. Mort du compositeur finlandais Einojuhani Rautavaara — 2016.