Экалагічныя праблемы Кітая

Экалагічныя праблемы ў Кітаі шматлікія, разнастайныя і ўсёабдымныя; яны сур’ёзна ўплываюць на стан навакольнага асяроддзя краіны і рэгіёна і здароўя чалавека. Хуткая індустрыялізацыя, а таксама слабое экалагічнае заканадаўства — вось галоўныя ворагі кітайскай экалогіі. Кітайскі ўрад прызнае існуючыя праблемы і робіць некаторыя прыродаахоўныя захады, але звычыйна кволыя і неэфектыўныя.

Забруджванне атмасферы правіць

 
Пекін без смогу і са смогам, 2005

У Кітаі найгоршая ў свеце сітуацыя з забруджваннем атмасферы. З 20 гарадоў з самым дымным небам 16 — кітайскія. Прычына таму — вугальная энергетыка і камунальная гаспадарка, імклівы рост аўтапарку. Ва ўмовах зімовага антыцыклону вялікія індустрыяльныя гарады паўночнага Кітая проста задыхаюцца ад смогу. Асабліва пакутуе Пекін, што ляжыць у замкнёным паніжэнні. Мяркуецца, што празмерная забруджанасць паветра выклікае рост лёгачных захворванняў, у тым ліку анкалагічных. Кітай падпісаў Кіёцкі пратакол, але не ўзяў на сябе ніякіх абавязкаў і не спяшаецца змяншаць выкіды вуглякіслага газу.

Забруджванне вод правіць

 
Кітайскі тыгр

Рэкі Кітая, нават самыя вялікія, ператварыліся ў сапраўдныя сцёкавыя канавы. Гэта звязана з выкідамі неачышчаных прамысловых і камунальных водаў і з вельмі спрэчнымі стандартамі дапушчальнай канцэнтрацыі забруджвальнікаў. Забруджаны нават падземныя воды, да чаго спрычынілася сельская гаспадарка.

Эрозія глебаў і апустыньванне правіць

Сельская гаспадарка ў адказе і за імклівую эрозію глебаў. Лічыцца, што з 1949 года Кітай згубіў пятую частку ворных земляў. Адбываецца гэта ў тым ліку з-за пашырэння пустынь, асабліва пустыні Гобі. Паводле даследаванняў 2007 года, Кітай страчвае каля 4000 км² прадукцыйных земляў штогод. Нягледзячы на тое, што з 1970-х на мяжы Гобі ствараюцца «зялёныя бар’еры», працяглыя засухі і нерацыянальныя метады вядзення сельскай гаспадаркі прыводзяць да пыльных бур, якія назаляюць паўночнаму Кітаю кожную вясну, часам даходзячы да Карэі і Японіі.

Глабальнае пацяпленне правіць

Раставанне леднікоў у Гімалаях можа патэнцыйна прывесці да недахопу вады для соцень мільёнаў чалавек.

Страта прыродных ландшафтаў і біяразнастайнасці правіць

Прыродная расліннасць ва ўсходнім, густазаселеным, Кітаі амаль цалкам зведзена — субтрапічныя лясы засталіся толькі на стромых схілах гор ды ў нацыянальных парках. Следам за лясамі зніклі многія віды жывёл, напрыклад, алень Давіда, кітайскі тыгр, якіх цяпер можна сустрэць толькі ў заапарках.