Эканоміка-гуманітарная акадэмія ў Варшаве

Эканоміка-гуманітарная акадэмія ў Варшаве — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Эканоміка-гуманітарная акадэмія ў Варшаве
Akademia Ekonomiczno-Humanistyczna w Warszawie
Арыгінальная назва Akademia Ekonomiczno-Humanistyczna w Warszawie
Міжнародная назва University of Economics and Human Sciences in Warsaw
Заснаваны 2001
Размяшчэнне Варшава
Сайт vizja.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Утворана 8 мая 2001 года. У 2001—2018 гадах установа мела назву «Вышэйшая школа фінансаў і кіравання ў Варшаве». Затым установа атрымала поўныя правы акадэмічнай вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу, і з 30 верасня 2018 года перайменаваная ў Эканоміка-гуманітарную акадэмію ў Варшаве. Акадэмія ажыццяўляе навучанне ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. Са студзеня 2010 года факультэт псіхалогіі мае паўнамоцтвы надаваць навуковую ступень доктара гуманітарных навук у галіне псіхалогіі, а з 2018 года — у галіне юрыдычных навук. 1 кастрычніка 2019 года ў структуру акадэміі была ўключана Вышэйшая школа інфармацыйных тэхналогій у Варшаве.

Напрамкі навучання правіць

  • Адміністрацыя
  • Фінансы і бухгалтарскі ўлік
  • Інфарматыка
  • Сацыяльная камунікацыя і PR
  • Правазнаўства
  • Права ў кіраванні прадпрыемствам
  • Псіхалогія
  • Эканамічная псіхалогія
  • Псіхалогія ў кіраванні
  • Сучасныя міжнародныя адносіны
  • Кіраванне
  • Кіраванне бяспекай у дзяржаве
  • Кіраванне ў міжнароднай лагістыцы

Спасылкі правіць