Эканоміка-тэхналагічны інстытут імя Роберта Эльворці

Эканоміка-тэхналагічны інстытут імя Роберта Эльворціукраінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Крапіўніцкім.

Эканоміка-тэхналагічны інстытут імя Роберта Эльворці
Економіко-технологічний інститут імені Роберта Ельворті
Арыгінальная назва Економіко-технологічний інститут імені Роберта Ельворті
Міжнародная назва Economics and Technology Institute Robert Elworthy
Заснаваны 1993
Размяшчэнне Крапіўніцкі
Юрыдычны адрас вул. Чыкаленкі 3, Крапіўніцкі, Украіна
Сайт eti.kr.ua

Агульная характарыстыка правіць

Гісторыя інстытута вядзе пачатак з 1993 года, калі быў створаны Кіраваградскі інстытут камерцыі. У 2009 годзе адкрыты эканоміка-прававы каледж. У жніўні 2017 года адбылася змена ўладальнікаў інстытута. Новым уладальнікам стаў Дабрачынны фонд "Эльворці". У снежні 2017 года была зменена назва інстытута на сучасную. З 1996 года вучэльня плённа супрацоўнічае з Корпусам міру (ЗША) і запрашае высокакваліфікаваных спецыялістаў з краін Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі для доўгатэрміновага выкладання на факультэтах інстытута.

Адукацыйная дзейнасць у эканоміка-тэхналагічным інстытуце сёння ажыццяўляецца на адукацыйна-кваліфікацыйным ўзроўні «Бакалаўр» па наступных напрамках падрыхтоўкі: «Улік і падаткаабкладанне», «Фінансы, банкаўская справа і страхаванне», «Менеджмент», «Маркетынг», «Эканоміка», «Прыкладная механіка», «Камп'ютарныя навукі». У эканоміка-прававым каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка па адукацыйна-кваліфікацыйнага ўзроўню «Малодшы бакалаўр» па напрамках падрыхтоўкі «Фінансы, банкаўская справа і страхаванне». Таксама студэнты маюць магчымасць прадоўжыць навучанне ў магістратуры па напрамку падрыхтоўкі «Менеджмент».

Спасылкі правіць