Эканоміка Пакістана

Пакістан — індустрыяльна-аграрная краіна са сферай паслуг, што хутка расце. Найважнейшай галіной эканомікі застаецца сельская гаспадарка, з якой вельмі шчыльна звязана прамысловасць. У 1960-я-1970-я Пакістан стаў адным з цэнтраў Зялёнай рэвалюцыі. Па памерах эканомікі, тэмпах росту ВУП, хуткасці фармавання сярэдняга класу Пакістан уваходзіць у лік вядучых дзяржаў свету. Даследчыкі адносяць Пакістан да групы "Наступныя 11" — ліку краін, што маюць вялікі патэнцыял і могуць у хуткім часе стаць важнымі гульцамі на сусветнай эканамічнай арэне. Пры гэтым краіна працягвае пакутваць ад сваіх традыцыйных праблемаў: перанаселенасці, беднасці, непісьменнасці, тэрарызму.

Гісторыя эканомікі правіць

Эканамісты сцвярджаюць, што да ХVIII стагоддзя Пакістан быў часткай найбагацейшага рэгіёну свету. Аднак еўрапейская цывілізацыя развівалася куды больш дынамічна і неўзабаве Індыя, часткай якой быў Пакістан, стала брытанскай калоніяй. Каланіяльны перыяд шмат у чым вызначае твар сучаснай пакістанскай эканомікі. У другой палове ХХ стагоддзя эканамічнае развіццё незалежнага Пакістана запавольвалася ў часы дэмакратычнага кіравання і паскаралася ў перыяды ваенных рэжымаў. Пачатак ХХІ ст быў адзначаны сур'ёзнымі рэформамі, якія далі эканоміцы станоўчы і моцны штуршок. Урад Первеза Мушарафа праводзіў адносна ліберальную эканамічную палітыку, за апошнія гады былі прыватызаваныя некалькі буйных банкаў, найбуйнейшая тэлекамунікацыйная кампанія.

Агульная характарыстыка правіць

 
Гандляр тканінай у Карачы

Пакістан — індустрыяльна-аграрная краіна з шматукладнай эканомікай. Сельская гаспадарка працягвае граць вялікую ролю ў эканоміцы краіны і займае 24,7 % усяго ВУП, хоць прамысловасць актыўна развіваецца і складае 19,1 % ВУП (у 2017 годзе)[1]. Пры гэтым у сельскай гаспадарцы занята 42 % працоўных, а ў прамысловасці — 22 %. Узровень беспрацоўя — 6 % (у 2017 годзе). У 2000-х гадах эканоміка Пакістана паказвала ўстойлівы эканамічны рост прыкладна 7 % у год. У 2010-х рост працягваецца і складае 4-5 % (2015-2017). Аднак па памерах ВУП на душу насельніцтва (5600 долараў у 2018) Пакістан усё яшчэ далёка ззаду большасці краін Азіі. Каля 20 % пакістанцаў жывуць за міжнароднай рысай беднасці (1,25 дол. у дзень). Пры гэтым сярэдні клас налічвае каля 40 млн і, відаць па ўсім, да 2050 павялічыцца да 100 млн чалавек.

Гаспадарка Пакістана арактарызуецца высокай залежнасцю ад умоў надвор'я, ад якіх наўпрост залежаць такія галіны як сельская гаспадарка, тэкстыльная прамысловасць, гідраэнергетыка, водны транспарт.

Сельская гаспадарка правіць

З сельскай гаспадаркай так ці інакш звязаны большасць працуючых пакістанцаў. Асноўная зерневая культура — пшаніца (8-е месца ў свеце, 26 млн тон у 2014), па вырошчванні якой Пакістан апярэджвае разам складзеную Афрыку. Кароль тэхнічных культур — бавоўнік (4-е месца ў свеце, 2,3 млн тон). Пакістан займае першае месца ў свеце па зборы абрыкосаў. Пакістан мае вялікае пагалоўе буйной рагатай жывёлы і з’яўляецца чацвёртым у свеце вытворцам малака. У краіне знаходзіцца найбуйнейшы ў свеце рынак вярблюдаў.

Прамысловасць правіць

 
Зборка тэлевізараў, Лахор

Прамысловаць у значнай ступені вынікае з сельскай гаспадаркі, гэта тычыцца тэкстыльнай (вытворчасць баваўняных тканін, дываноў) і харчовай галін. Найбольш пяспяховай галіной прамысловасці ў 2010-х стала цэментная вытворчасць, у першую чаргу, у сувязі са з’яўленнем попыту ў Афганістане, куды штогод экспартуецца 7 млн тон. Развіваецца, абапіраючыся на танную працоўную сілу, машынбудаванне. У 2005 Пакістан пачаў вытворчасць аўтамабіля ўласнай маркі REWO. У буйных гарадах - нафтаперапрацоўка (Карачы, Равалпіндзі).

 
ГЭС Тарбела

Аснову электраэнергетыкі складаюць ГЭС, найбуйнешая з якіх — Тарбела на рацэ Інд, магутнасцю 3500 МВт. У 2008 у эксплуатацыю ўведзеная АЭС Чашма (на 2018 налічвае 4 дзеючых рэактары агульнай магутнасцю 1300 МВт).

У здабыўной прамысловасці важнае значэнне мае вугальная галіна: журнал «Форбс» назваў Пакістан "вугальнай Саудаўскай Аравіяй". Здабыча нафты і газу не здавальняе патрэбаў гаспадаркі, таму энерганосьбіты імпартуюцца.

Рэгіянальныя адрозненні правіць

У Пакістане яскрава праяўляюцца прасторавыя адрозненні ў гаспадарцы, абумоўленыя сумесным дзеяннем розных фактараў. Эканамічнай воссю краіны з’яўляецца рака Інд, абапал якой размясціліся цэнтры росту — буйныя гарады ад Карачы на поўдні да Пешавара на поўначы. Перыферыя, накштал Белуджыстана, слабаразвітая і аграрная. Вылучаюцца 4 гісторыка-геаграфічныя вобласці, якія ў тэрытарыяльным плане блізка супадаюць з адміністрацыйнымі правінцыямі — Пенджабам, Сіндам, Белуджыстанам і Хайбер-Пахтунхва, уключаючы ў апошнюю раёны плямёнаў. Пенджаб найбольш вылучаецца аграрнай вытворчасцю, тут вырошчваюць да 2/3 пшаніцы, бавоўніка і цукровага трыснягу.

Транспарт правіць

Для сувязі з Кітаем збудавана высакагорная Каракарумская шаша. Вялікая значэнне мае навігацыя на рацэ Інд і яго пенджабскіх прытоках. Найвялікшы марскі порт — Карачы.

Знешні гандаль правіць

Дзве траціны пакістанскага экспарту складае прадукцыя тэкстыльнай і швейнай прамысловасці. Адмоўнае гандлёвае сальда — балючая эканамічная праблема Пакістана: у 2016 пакістанскі імпарт па кошце ўдвая перавысіў экспарт. Асноўныя гандлёвыя партнёры: ЗША, Кітай, Вялікабрытанія, Германія (па экспарце); Кітай, ААЭ, ЗША, Японія, Саудаўская Аравія (па імпарце).[2]

Зноскі