Экстаз Святой Тэрэзы

Экстаз Святой Тэрэзы (італ.: Estasi di santa Teresa d'Avila) — алтарная група ў капэле Карнара ў рымскай царкве Санта-Марыя-дэла-Віторыа, створаная ў 1645—1652 гадах Джавані Ларэнца Берніні па заказе венецыянскага кардынала Федэрыка Віторыа.

Джавані Ларэнца Берніні
Экстаз Святой Тэрэзы. 1645-1652
італ.: L'Estasi di Santa Teresa d'Avila
Матэрыял мармур
Памеры 350 см ×  см
Санта Марыя дэла Віторыа, Рым
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Скульптура прысвечана Святой Тэрэзе, іспанскай манашцы і каталіцкай святой, якая жыла ў XVI стагоддзі. У адным з лістоў Святая Тэрэза распавяла, як аднойчы ў сне «да яе з'явіўся анёл у цялесным вобразе» і працяў ёй улонне залатой стралой з вогненным канцом, з-за чаго яна зведала «салодасную пакуту».[1] Берніні ўвасобіў гэта містычнае бачанне ў мармуры.

Скульптуры, выкананыя з белага карарскага мармуру, размешчаны ў алтарнай нішы сярод калон з каляровага мармуру, на фоне пазалочаных бронзавых прамянёў, якія сімвалізуюць боскае святло. Святая Тэрэза пагружана ў стан духоўнага азарэння, задраўшы галаву, абхопленая знямогай святая ляжыць на аблоках, анёл, які стаіць побач, накіроўвае ў яе сэрца залатую стралу.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць