Элеанора Кастыльская (каралева Англіі)

Элеанора Кастыльская (фр.: Éléonore ou Aliénor de Castille; 1241—1290) — англійская каралева, жонка Эдуарда I, графіня Панцье.

Элеанора Кастыльская
Нараджэнне 1241
Смерць 28 лістапада 1290 ці 1290[1]
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя[d]
Бацька Фердынанд III Кастыльскі[2]
Маці Жана дэ Дамартэн[d][2]
Муж Эдуард I[2][3]
Дзеці Генрых Англійскі[d], Элеанора Англійская[d][2], Джаана Акрская[d][2], Альфонса, граф Чэстэр[d], Маргарыта Англійская[2], Марыя Вудстокская[d][4], Лізавета Рудланская[d][2], Эдуард II[2], Alice of England[d][4], Joan of England[d][4], Juliana of England[d][4], John of England[d][4], Alice of England[d][4], Berengaria of England[d][4], Blanche of England[d][4], Beatrice of England[d][4] і Isabella of England[d][4]
Веравызнанне каталіцтва
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дачка Фердынанда III — караля Кастыліі і Леона, і Жанны дэ Дамартэн — графіні Панцье. Дата нараджэння ўсталявана паводле апісанняў цырымоніі гадавіны пахавання (1291) — было 49 свечак, якія азначалі працягласць жыцця. Паколькі Фердынанд вярнуўся з вайны ў Андалузіі ў лютым 1241 года, то верагодна Элеанора нарадзілася ў канцы гэтага года.

Прызначалася ў жонкі Цібо II — каралю Навары. Але яго маці Маргарыта дэ Бурбон у 1252 годзе разарвала гэты шлюб.

У 1254 годзе брат Элеаноры Альфонс X заключыў дагавор з Генрыхам III Англійскім, сутнасць якога складалася ў тым, што сын Генрыха Эдуард ажаніцца з яго сястрай і ў пасаг атрымае сумніўныя правы кастыльскіх каралёў на паўднёвафранцузскае герцагства Гасконь. Вяселле адбылося ў Бургасе 18 кастрычніка 1254 года.

Пра першыя гады жыцця Элеаноры ў Англіі практычна нічога не вядома. Падчас баронскай смуты 1260-х яна актыўна падтрымлівала інтарэсы мужа, выклікаўшы са свайго графства Панцье (атрыманага ў спадчыну ад маці) атрад лучнікаў. Падчас паланення Эдуарда трымаўся пад аховай у Вэстмінстэрскім палацы.

З 1266 года, калі мяцежныя бароны былі разбіты ў бітве пры Іўшэме, Эдуард пачаў адыгрываць значную ролю ў кіраванні дзяржавай, і Элеанора як яго жонка стала лічыцца адной з важных палітычных фігур. У 1270 годзе суправаджала мужа ў крыжовы паход. Падчас аблогі Акры Эдуард быў паранены кінжалам і вырашыў вярнуцца дадому. Пара пакінула Палесціну ў верасні 1272 года і на шляху ў Англію даведалася пра смерць караля Генрыха III.

Стаўшы каралевай, Элеанора суправаджала мужа ва ўсіх ваенных паходах. Падчас аднаго з іх, ва Уэльсе, у 1284 годзе нарадзіла сына Эдуарда, які там жа быў каранаваны як прынц Уэльскі.

Элеанора памерла 28 лістапада 1290 года і была пахавана ў Вэстмінстэрскім абацтве. У памяць пра яе Эдуард загадаў паставіць мноства крыжоў, у тым ліку знакаміты Чарынг-Крос.

Дзеці правіць

Элеанора нарадзіла 16 дзяцей, з якіх да паўналецця дажылі шасцёра:

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Parsons, John Carmi. Eleanor of Castile: Queen and Society in Thirteenth Century England, 1995.
  • Parsons, John Carmi, " The Year of Eleanor of Castile’s Birth and Her Children by Edward I ", Mediaeval Studies 46 (1984): 245—265, esp. 246 n. 3.
  • Parsons, John Carmi, " 'Que nos lactauit in infancia': The Impact of Childhood Care-givers on Plantagenet Family Relationships in the Thirteenth and Early Fourteenth Centuries ", in Women, Marriage, and Family in Medieval Christendom: Essays in Memory of Michael M. Sheehan, C.S.B, ed. Constance M. Rousseau and Joel T. Rosenthal (Kalamazoo, 1998), pp. 289—324.