Электара́т (лац.: elector[1] — выбаршчык) — кола выбаршчыкаў, якія галасуюць за вызначаную партыю на парламенцкіх, прэзідэнцкіх або муніцыпальных выбарах. У шырэйшым значэнні ўжываецца як сінонім выбарчага корпуса краіны.

Выбары правіць

Буйныя палітычныя партыі, якія даўно склаліся, як правіла, маюць значны сталы электарат, таму для вынікаў выбараў маюць вялікае значэнне маргінальныя выбаршчыкі — вагальныя, якія не прымыкаюць да сталага электарата выбаршчыкі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.691

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах, Т.18, кн.1, Мн., 2004, С.83