Электрацягнік С — рад серый электрацягнікоў розных мадыфікацый, якія будавалі і эксплуатавалі ў СССР з 1929 года. Назва серыі азначае, што электрацягнікі ствараліся для работы на Паўночных чыгунках (руск.: Северных железных дорогах).

С
Электрацягнік СМ3, перапрацованы з СВ
Асноўныя даныя
Гады пабудовы 1929—1958
Краіна пабудовы  СССР
Тэхнічныя даныя
Максімальная службовая скорасць 85 км у гадзіну
Колькасць вагонаў у саставе 3
Даўжыня вагона 19710 мм
Шырыня 3480 мм
Вышыня 4910 мм
Род току і напружанне ў кантактнай сетцы пастаянны, 1500 В/3000 В

Першыя серыі (для кантактнай сеткі 1500 В) правіць

У сярэдзіне 1920-х гадоў у сувязі з узрослым аб'ёмам перавозак на ўчастках МаскваМыцішчы, Масква — Пушкіна, Масква — Шчолкава ўзнікла пытанне пра іх электрыфікацыю і перавод на маторвагонную цягу. Прадугледжвалася электрыфікаваць чыгунку з выкарыстоўваннем сістэмы пастаяннага току напружваннем 1500 В. Выбар гэтай сістэмы току быў прадыктаваны наступнымі абставінамі:

  • Для аднафазнага току неабходна было б устанаўліваць трансфарматары ў маторныя вагоны, што прывяло б да пацяжэння і падаражання вытворчасці. Акрамя таго, цягавыя электрарухавікі (ЦЭР) пастаяннага току больш прыстасаваны да рэжыму з частымі пускамі, што важна для прыгараднага руху.
  • У параўнанні з напружаннем 600—800 В для кантактнай сеткі патрабавалася значна менш медзі.
  • На той момант не разлічвалі на пабудову надзейнага электраабсталявання для сеткі напружваннем 3000 В.

У ліпені 1929 года былі скончаны работы па электрыфікацыі ўчастка Масква — Мыцішчы Паўночнай чыгункі.