Электроннае нейтрына

Электроннае нейтрына (абазначаюцца як νe) — элементарная часціца, адзін з трох відаў нейтрына. Разам з электронам складае першае пакаленне лептонаў.

сімвал νe
маса менш за 0,28 эВ, але не нулявая
статыстыка ферміён
група лептон
пакаленне першае
узаемадзеянне слабае,
гравітацыйнае
квантавыя лікі
электрычны зарад 0
спін ½
Іншыя ўласцівасці і звесткі
час жыцця стабільныя
каналы распаду няма
састаў часціцы элементарная часціца
адкрыта Клайд Коўэн, Фрэдэрык Райнес (1956)
Нараджэнне электроннага антынейтрына

Да адкрыцця іншых відаў нейтрына, гэтым словам называлі іменна электронную разнавіднасць нейтрына.

Гіпотэза аб існаванні нейтрына была прапанавана Вольфгангам Паўлі ў лісце ўдзельнікам фізічнай канферэнцыі ў Цюбінгене ў 1930 годзе, у якасці тлумачэння ўяўнага парушэння закону захавання энергіі ў бэта-распадзе. Нейтрына было эксперыментальна выяўлена ў 1956 годзе камандай пад кіраўніцтвам Клайда Коўэна і Фрэдэрыка Райнеса.[1][2]

Назва правіць

Паўлі назваў прапанаваную ім часціцу «нейтрон». Калі Джэймс Чэдвік выявіў значна больш масіўную нейтральную ядзерную часціцу ў 1932 годзе, то назваў яе нейтронам. У выніку, у фізіцы элементарных часціц, гэтым тэрмінам называлі дзве розныя часціцы. Энрыка Фермі, які распрацаваў тэорыю бэта-распаду, увёў тэрмін «нейтрына» ў 1934 годзе, каб развязаць блытаніну. Слова нейтрына, з італьянскага перакладаецца як «нейтрончык»[3].

Пасля прадказання, а затым і адкрыцця другога нейтрына, узнікла неабходнасць ўвесці ў тэрміналогію змены, каб адрозніваць тыпы нейтрына. Нейтрына, прадказанае Паўлі, цяпер называюць «электроннае нейтрына», а другі тып нейтрына — «мюоннае нейтрына», бо яно ўзнікае ў рэакцыях разам з мюонамі. Акрамя таго, пазней адкрылі і трэці від нейтрына — тау-нейтрына.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. "The Reines-Cowan Experiments: Detecting the Poltergeist" (PDF). Los Alamos Science. 25: 3. 1997. Праверана 2010-02-10.
  2. F. Reines, C.L. Cowan, Jr. (1956). "The Neutrino". Nature. 178 (4531): 446. Bibcode:1956Natur.178..446R. doi:10.1038/178446a0.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  3. M.F. L'Annunziata (2007). Radioactivity. Elsevier. p. 100. ISBN 9780444527158.