Электрычная індукцыя

Электрычная індукцыя, ці электрычнае зрушэнне — вектарная велічыня, роўная суме вектара напружанасці электрычнага поля і вектара палярызацыі.

Электрычная індукцыя
Размернасць L−2TI
Адзінкі вымярэння
СІ Кл/м²
Заўвагі
Вектарная велічыня
Электрадынаміка
Электрычнасць · Магнетызм

У СІ: .

У СГС: .

Велічыня электрычнай індукцыі ў сістэме СГС вымяраецца ў СГСЭ або СГСМ адзінках, а ў СІ — у кулонах на м² (L−2TI). У рамках СТА вектары і аб'ядноўваюцца ў адзіны тэнзар, аналагічны тэнзару электрамагнітнага поля.

Вызначальныя ўраўненні правіць

Ураўненні для вектара індукцыі ў СГС маюць выгляд (2ая пара ўраўненняў Максвела)

 
 

Тут   — шчыльнасць свабодных зарадаў, а   — шчыльнасць току свабодных зарадаў. Увядзенне вектара  , такім чынам, дазваляе выключыць з ураўненняў Максвела невядомыя малекулярныя токі і палярызацыйныя зарады.

Матэрыяльныя ўраўненні правіць

Для поўнага вызначэння электрамагнітнага поля ўраўненні Максвела неабходна дапоўніць матэрыяльнымі раўнаннямі, якія звязваюць вектары  і   (а таксама   і  ) у рэчыве. У вакууме гэтыя вектары супадаюць, а ў рэчыве сувязь паміж імі часта мяркуюць лінейнай:

 

Велічыні   ўтвараюць тэнзар дыэлектрычнай пранікальнасці. У прынцыпе, ён можа залежаць як ад кропкі ўнутры цела, так і ад частаты ваганняў электрамагнітнага поля. У ізатропных асяроддзях тэнзар дыэлектрычнай пранікальнасці зводзіцца да скаляра, так званай дыэлектрычнай пранікальнасці. Матэрыяльныя ўраўненні для   набываюць просты выгляд

 

Магчымыя асяроддзі, для якіх залежнасць паміж   і   з'яўляецца нелінейнай (у асноўным — сегнетаэлектрыкі).

Межавыя ўмовы правіць

На мяжы двух рэчываў скачок нармальнай кампаненты   вектара   вызначаецца паверхневай шчыльнасцю свабодных зарадаў:

  (у СГС)
  (у СІ)

Тут   — нармальная вытворная,   — кропка на паверхні раздзела,   — вектар нармалі да гэтай паверхні у дадзенай кропцы,   — паверхневая шчыльнасць свабодных зарадаў. Ураўненне не залежыць ад выбару нармалі (знешняй або ўнутранай). У прыватнасці, для дыэлектрыкаў ураўненне азначае, што нармальная кампанента вектара   непарыўная на мяжы асяроддзяў. Простага ўраўнення для датычнага складніка   запісаць нельга, ён павінен вызначацца з межавых умоў для   і матэрыяльных ўраўненняў.

Літаратура правіць

Гл. таксама правіць