Эльяш Міхал Рымвід

Эльяш Міхал Рымвід — маршалак лідскі (1690—1696).

Эльяш Міхал Рымвід
падстароста лідскі[d]
1671 — 1682
падстолі лідскі[d]
1678 — 1682
падкаморы лідскі[d]
1682 — 1690
маршалак земскі лідскі[d]
1690 — 1696
Папярэднік Аляксандр Ян Масевіч
Пераемнік Міхал Ян Александровіч
Смерць 1696[1]
Род Рымвіды[d]
Жонка Крысціна з Гружэўскіх[d]
Дзеці Ян Рымвід[d]

Біяграфічныя звесткі правіць

Суддзя гродскі лідскі (1668—1671), у 1669 годзе сярод іншых паслоў ад Лідскага павета засведчыў абранне польскага караля і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута. Падстараста лідскі (1671—1682), падстолі лідскі (1678—1683), сурагатар гродскі віленскі (1682), падкаморы лідскі (1683—1690). З падымнага рэестра Віленскага ваяводства 1690 года вядома, што Эліяш Міхал Рымвід меў 100 дымоў, таксама валодаў Навадворскім староствам — 114 дымоў у 1667 годзе, 92 дымы ў 1690 годзе. Маршалак лідскі з 1690 года.

Сям’я правіць

Быў жанаты з Крысцінай Гружэўскай, дачкой Яна Гружэўскага[pl], падкаморага жамойцкага. Пасля смерці Эліяша Міхала Рымвіда яго сын Ян Рымвід 22 снежня 1702 года спадкаваў пасля бацькі «двор у горадзе Лідзе на вуліцы, якая з Рынка на Каменку ідзе, з агароднікамі там жа жывучымі» і прадаў яго Францішку Масевічу, маршалку лідскаму. Потым усе звесткі пра гэты род знікаюць.

Зноскі

  1. Eliasz Michał Rymwid h. Lis // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура правіць

  • Лаўрэш Л. Маршалкі Лідскага павета // Лідскі летапісец. № 2 (90). 2020.