Хільда Элізабет Кейзер (шведск.: Hilda Elisabeth Keyser; 22 студзеня 1851, Стакгольм — 16 снежня 1898, Стакгольм) — шведская мастачка. Працавала ў жанрах партрэта і пейзажу.

Элізабет Кейзер
Фатаграфія
Дата нараджэння 22 студзеня 1851(1851-01-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1898(1898-12-16)[1][2][…] (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Gustaf Keyser[d][7]
Маці Hilda Fredrika Keyser[d][4][7]
Род дзейнасці мастачка
Месца працы
Жанр пейзаж[10] і партрэтны жывапіс[d][10][7]
Вучоба
Уплыў Léon Bonnat[d] і Аўгуст Мальмстром[12]
Уплыў на Gisela Trapp[d], Elisabeth Barnekow[d][13], Hilda Wollert[d] і Mina Carlson-Bredberg[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
«Сялянка з Нармандыі».

Элізабет Кейзер нарадзілася ў 1851 годзе ў Стакгольме. З 1774 па 1778 гады вучылася ў Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў у Стакгольме, а затым працягнула навучанне ў Парыжы ў Лявона Бона.

У Францыі Кейзер пераважна пісала сцэнкі паўсядзённага жыцця ў духу натуралізму. Акрамя таго, яна працавала ў жанры партрэта, аўтапартрэта і кніжнай ілюстрацыі. Мастачка неаднаразова выстаўляла свае працы ў Парыжскім Салоне. Адзін з яе пастэльных партрэтаў дэманстраваўся на Сусветнай выставе 1889 года ў Парыжы, яшчэ адна з работ Кейзер («Сялянка з Нармандыі») была паказана на Сусветнай выставе 1893 года ў Чыкага.

З 1890 па 1896 гады Элізабет кіравала (сумесна з мастачкай Інгеборгай Вестфельт-Эгерц, з якой пасябравала ў Парыжы) мастацкай школай у Стакгольме. Адной з яе вучаніц была шведская мастачка Міна Карлсан-Брэдберг. У 1898 годзе Хільда Элізабет наведала Санкт-Пецярбург.

Элізабет Кейзер памерла ў Стакгольме 16 снежня 1898 года. Яе работы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Швецыі, Гётэбаргскім мастацкім музеі, Мастацкім музеі Лундскага ўніверсітэта і іншых музеях краіны.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Elisabeth Keyser // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в 18510122 Keijser, Hilda Elisabeth // Sveriges dödbok Праверана 24 кастрычніка 2018.
  3. Kruse J. Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901. — С. 87. Праверана 1 лютага 2020.
  4. а б Hilda Elisabet, f. 1851 i Stockholm // Swedish Census 1880Riksarkivet. Праверана 3 лютага 2020.
  5. Klara kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0010/F I a/15 (1895-1901), bildid: 00016941_00116, sida 113
  6. Hilda Elisabeth KeyserSvenskagravar.se. Праверана 3 красавіка 2017.
  7. а б в Keyser, släkter Праверана 1 лютага 2020.
  8. Hilda Elisabeth Keyser Праверана 3 лютага 2020.
  9. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 26 лютага 2016.
  10. а б Kruse J. Hilda Elisabeth Keyser // Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901.
  11. Kruse J. Hilda Elisabeth Keyser // Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901. — С. 87.
  12. Hanna Pauli Праверана 3 лютага 2020.
  13. Brita Elisabet Gabriella Barnekow Праверана 3 лютага 2020.

Літаратура правіць

  • Albin Hildebrand. Hilda Elizabeth Keyser // Svenskt porträttgalleri / XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister. — 1901. — P. 87.

Спасылкі правіць