Э́лін, або Ге́лен (грэч. Ελλην) — уладар Фесаліі, міфічны продак элінаў.

Элін, Гелен
продак элінаў
Міфалогія Старажытнагрэчаская
Пол мужчынскі пол
Бацька Дзеўкаліён
Маці Піра
Браты і сёстры Protogeneia[d] і Amphictyon[d]
Жонка Арсеіда
Дзеці Эол, Дор, Ксуф

У старажытнагрэчаскай міфалогіі Элін быў сынам Дзеўкаліёна і ўнукам Праметэя. Згодна пазнейшай версіі — сынам Зеўса. Ад німфы Арсеіды меў трох сыноў — Эола, Дора і Ксуфа. Эол стаў продкам грэкаў-эалійцаў, Дор — дарыйцаў. Ад Ксуфа нарадзіліся сыны Іон (продак іанійцаў) і Ахей (продак ахейцаў). Магчыма, што легенда пра сыноў Ксуфа мае позняе паўночнае паходжанне, бо ў ранніх тэкстах продкам ахейцаў лічыўся Данай, а іанійцы выводзіліся ад пеласгаў.

Літаратура правіць

  • Элин.//Мифы народов мира: Энциклопедия. — М., 2008. С. 1116