Элія Капіталіна, лац.: Aelia Capitolina (Colonia Aelia Capitolina) — рымская калонія, пабудаваная ў 135 годзе на месцы разбуранага Іерусаліма імператарам Адрыянам пасля прыгнечання Другога яўрэйскага паўстання, якое перарасло ў Другую Іўдзейскую вайну. Адрыян выдаў дэкрэт, паводле якога ўсім, хто падвергся абразанню, доступ у горад быў забаронены. За наступныя 200 гадоў адзіным чалавекам, які парушыў гэта правіла, быў Філіп Араб. У 325 годзе Канстанцін Вялікі аднавіў назву Іерусалім, ужо як хрысціянскі горад.

Элія Капіталіна на Мадабскай карце (Мазаіка, 570 год, Мадаба, Іарданія, 5 х 25 м)

Назва правіць

 
План рымскага горада

Назва рымскага горада паходзіць ад аднаго з імёнаў імператара Адрыяна (лац.: Publius Aelius Hadrianus) — Элія, і Капіталіна, гэта значыць ад назвы ўзгорка ў Рыме, дзе знаходзіўся храм галоўнага рымскага бога Юпітэра — Капітолій. Храм Юпітэра ў горадзе быў пабудаваны на месцы былога Храма на Храмавай гары. Таксама ў горадзе быў форум і храм Венеры (цяпер Храм Труны Гасподняй)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць