Элі Дзюкамен (фр.: Élie Ducommun, 19 лютага 1833, Жэнева, Швейцарыя — 7 снежня 1906, Берн, Швейцарыя) — швейцарскі журналіст, змагар за мір, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1902) (разам з Шарлем Альберам Гоба).

Элі Дзюкамен
фр.: Élie Ducommun
Род дзейнасці журналіст, змагар за мір
Дата нараджэння 19 лютага 1833(1833-02-19)
Месца нараджэння Жэнева, Швейцарыя
Дата смерці 7 снежня 1906(1906-12-07) (73 гады)
Месца смерці Берн, Швейцарыя
Месца пахавання
Грамадзянства  Швейцарыя
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Быў малодшым з траіх дзяцей у сям'і гадзіншчыка. Нягледзячы на адсутнасць вышэйшай адукацыі, ужо ў 17 гадоў стаў хатнім настаўнікам у багатай сям'і. Праз тры года пачаў выкладаць ў школе, а яшчэ праз два гады стаў рэдактарам часопіса «Жэнэўскі агляд» (фр. Revue de Geneve). Яго дзейнасць у часопісе дазволіла яму заняць ў 1857 годзе пасаду віцэ-канцлера, а праз пяць гадоў — канцлера кантона Жэневы.

У 1865 годзе, пасля пераезду ў Берн, заснаваў часопіс «Прагрэс». Пачынаючы з 1868 года быў рэдактарам інфармацыйнага бюлетэня «Злучаныя штаты Еўропы» (фр.: Les États-Unis d'Europe), які выдаваўся Міжнароднай лігай свету і свабоды. У 1891 годзе сумесна з Шарлем Альберам Гоба стаў заснавальнікам Міжнароднага бюро міру, якое каардынавала дзеянні еўрапейскіх пацыфісцкіх арганізацый. За гэтую дзейнасць заснавальнікі бюро былі ўганараваны ў 1902 годзе Нобелеўскай прэміяй міру.

Зноскі

Спасылкі правіць