Эмануэль Адэбаёр

тагалезскі футбаліст

Эмануэ́ль Адэбаё́р (фр.: Emmanuel Adebayor; нар. 26 лютага 1984, Ламэ, Тога) — тагалезскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Тога (2000—2019). Удзельнік чэмпіянату свету 2006 і неаднаразовы ўдзельнік кубкаў афрыканскіх нацый.

Футбол
Эмануэль Адэбаёр
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эмануэль Шай Адэбаёр
Нарадзіўся 26 лютага 1984(1984-02-26)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Тога
Рост 191 см
Вага 84 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1998—1999 Тога Агаза
1999—2001 Францыя Мец
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Францыя Мец 44 (15)
2003—2006 Францыя Манака 79 (18)
2006—2009 Англія Арсенал (Лондан) 104 (46)
2009—2012 Англія Манчэстэр Сіці 34 (15)
2011   Іспанія Рэал Мадрыд 14 (5)
2011—2012   Англія Тотэнхэм Хотспур 33 (17)
2012—2015 Англія Тотэнхэм Хотспур 59 (18)
2016 Англія Крыстал Пэлас 12 (1)
2017—2019 Турцыя Істанбул Башакшэхір 60 (24)
2019 Турцыя Кайсерыспор 8 (2)
2020 Парагвай Алімпія (Асунсьён) 2 (0)
2021—2023 Тога Семасі
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2019 Тога Тога 88 (32)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выступаў за англійскі «Арсенал» (2006—2009), за французскія клубы «Манака» (2003—2006) і «Мец» (2001—2003).

Нядрэнна дэбютаваў за «Мец» у сезоне 2001/02, але яшчэ мацней ён уразіў усіх у наступным сезоне, забіўшы 13 галоў. Такой гульнёй зацікавіў «Манака». З гэтым клубам дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2003/04, а таксама быў прызнаны лепшым тагалезскім іграком года.

За «Арсенал» дэбютаваў у матчы супраць «Бірмінгем Сіці», які кананіры выйгралі з лікам 2:0, а сам тагалезец забіў адзін з галоў. У сезоне 2006/07 Адэбаёр забіў 8 мячоў у складзе «Арсенала» і з сыходам Анры стаў галоўнай ударнай сілай свайго клуба. У маі 2007 года гулец падпісаў з «Арсеналам» доўгатэрміновы кантракт.

18 ліпеня 2009 года за 25 млн фунтаў перайшоў у «Манчэстэр Сіці», дзе адразу забіў 14 галоў у Прэм’ер-лізе. Аднак у сезоне 2010/11 Адэбаёр перастаў трапляць у асноўны склад і ў студзені 2011 года быў аддадзены ў арэнду мадрыдскаму «Рэалу» да канца сезона з правам выкупу за 15 млн фунтаў.

25 жніўня 2011 года на правах арэнды перабраўся ў «Тотэнхэм Хотспур». 21 жніўня 2012 года «Тотэнхэм» выкупіў правы на іграка, сума здзелкі склала 5 млн фунтаў[3]. 13 верасня 2015 года кантракт паміж «шпорамі» і нападнікам быў разарваны.

У студзені 2016 года Адэбаёр падпісаў кантракт з іншым лонданскім клубам — «Крыстал Пэлас»[4]. У чэрвені 2016 года пакінуў «Крыстал Пэлас» па заканчэнні кантракта[5].

Пасля зыходу з «Крыстал Пэлас» паўгода заставаўся без клуба. У студзені 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Істанбул Башакшэхір»[6], які пакінуў у чэрвені 2019 года. У жніўні 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Кайсерыспорам»[7], аднак ужо ў снежні таго ж года пакінуў каманду.

У лютым 2020 года далучыўся да парагвайскай «Алімпіі»[8]. У чэрвені 2020 года кантракт з клубам быў разарваны[9].

У ліпені 2021 года далучыўся да тагалезскага клуба «Семасі». У сакавіку 2023 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[10].

Міжнародная кар’ера правіць

За нацыянальную зборную Тога пачаў гуляць у 2000 годзе. Стаў сапраўдным героем краіны, забіўшы 11 галоў у афрыканскай кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2006 і стаўшы яе найлепшым бамбардзірам, дзякуючы чаму зборная Тога ўпершыню ў сваёй гісторыі патрапіла на мундыяль. Нягледзячы на невялікі канфлікт з кіраўніцтвам зборнай на Кубку афрыканскіх нацый 2006, Эмануэль стаў капітанам зборнай.

Дасягненні правіць

Рэал Мадрыд:

Зноскі

Спасылкі правіць