Эмблема Індыі уяўляе сабой выява «Львінай капітэлі» Ашокі ў Сарнатхэ. Імператар Ашока Вялікі ўсталяваў Слуп Ашокі з капітэллю, каб адзначыць месца, дзе Буда Гаўтама ўпершыню выкладаў Дхарму і дзе была заснавана буйная будыйская сангха. Чатыры львы, якія стаяць шчыльна адзін да аднаго, усталяваны на абаку з бардзюрам.

Герб Брытанскай Індыі, 1858–1947

Выява гэтай скульптуры абвешчана Нацыянальнай эмблемай Індыі 26 студзеня 1950, у дзень, калі Індыя стала рэспублікай.

На гербе намаляваны чатыры індыйскіх ільвы на круглай абацы. Чацвёрты леў знаходзіцца ззаду і, такім чынам, скрыты з віду. Герб сімвалізуе нацыю, якая «адважная ў храбрасці, моцная ў целе, разважлівая ў парадзе і страшыць праціўнікаў». Абака ўпрыгожана чатырма жывёламі — сімваламі чатырох кірункаў: Леў — поўначы, Слон — усходу, Конь — поўдня і Бык — захаду (бачны Конь і Бык). Абака абапіраецца на лотас у поўным расцвітанні, які сімвалізуе крыніцу жыцця.

Ніжэй абакі размешчаны дэвіз, запісаны дэванагары: सत्यमेव जयते (Satyameva Jayate, «Толькі Ісціна перамагае»). Гэта цытата з Мундака Упанішады (завяршальнай часткі свяшчэннага індускага пісання Веды).

Спасылкі правіць