Э́мі Лу А́дамс (англ.: Amy Lou Adams; нар. 20 жніўня 1974, Вічэнца, Італія) — амерыканская актрыса і спявачка, шасціразовая намінантка на прэмію «Оскар». Уладальніца двух прэмій «Залаты глобус» за галоўную ролю ў трагікамедыі «Амерыканская афера» (2013) і за галоўную ролю ў драме «Вялікія вочы» (2014).

Эмі Адамс
англ.: Amy Adams
Дата нараджэння 20 жніўня 1974(1974-08-20)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Richard Kent Adams[d]
Муж Darren Le Gallo[d]
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, спявачка, танцоўшчыца, тэлеактрыса, тэатральная актрыса, акцёрка, актрыса агучвання
Узнагароды
IMDb ID 0010736
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Адамс нарадзілася ў італьянскай Вічэнцы, але гадавалася ў Касл-Року, штат Каларада. Акрамя яе ў сям’і гадаваліся чатыры браты і дзве сястры[3]. Яна навучалася на балерыну, але ў 18 гадоў палічыла, што музычны тэатр больш ёй падыходзіць, і з 1994 па 1998 гады працавала ў тэатры. Адамс дэбютавала ў мастацкім кіно з роляй у сатырычным фільме «Забойныя красуні» ў 1999 годзе. Пасля пераезду ў Лос-Анджэлес выступала ў гасцях на тэлебачанні і выконвала дробныя ролі ў нязначных фільмах. Яе першая роля першага плану была выкананая ў біяграфічнай кінастужцы Стывена Спілберга «Злаві мяне, калі зможаш» (2002), аднак пасля фільма яна не мела кантрактаў яшчэ год. Акцёрскі прарыў адбыўся ў ролі міласцівай цяжарнай жанчыны ў незалежным камедыйна-драматычным фільме «Хрушч» (2005).

Музычны фантастычны фільм «Зачараваная» (2007), у якім Адамс сыграла вясёлую прынцэсу, стаў яе першым буйным поспехам як галоўнай актрысы. Далей рушылі наступныя паспяховыя выступы, дзе яна выканала ролі прастадушных і аптымістычных жанчын у серыі фільмаў, як драма «Сумненне» (2008). Станоўчыя водгукі Адамс атрымала дзякуючы ролям у спартыўным фільме «Баец» (2010) і ў псіхалагічнай драме «Майстар» (2012). У 2013 годзе яна пачала выконваць ролю Лоіс Лейн у серыі супергеройскіх фільмаў. Адамс атрымала дзве прэміі «Залаты Глобус» два гады запар за найлепшую жаночую ролю за ролю спакуслівай ашуканцы ў крымінальным фільме «Амерыканская афера» (2013) і мастачкі Маргарэт Кін у біяграфічным фільме «Вялікія вочы» (2014). Ухваленне за сваю працу таксама атрымала за ролю лінгвіста ў навукова-фантастычным фільме «Прыбыццё» (2016), уладальніка мастацкай галерэі ў трылеры «Начныя жывёлы» (2016), рэпарцёра, які наносіць сабе шкоду, у міні-серыяле «Вострыя прадметы» (2018) і Лін Чэйні ў сатырычным фільме «Віцэ» (2018).

Зноскі правіць

  1. Amy Adams // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Amy Adams // GeneaStar
  3. «Amy Adams: Happily ever after». The Daily Telegraph.

Спасылкі правіць