Эна Раўд (эст.: Eno Raud, 15 лютага 1928, Тарту — 10 ліпеня 1996, Хаапсалу, Ляэнемаа) — эстонскі дзіцячы пісьменнік, аўтар тэтралогіі «Муфта, Паўбота і Махавая Барада» і цыкла апавяданняў пра Сіпсіку. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1978).

Эна Раўд
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Eno Sammalhabe
Дата нараджэння 15 лютага 1928(1928-02-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1996(1996-07-10)[3] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Mart Raud[d]
Маці Lea Nurkse[d]
Жонка Aino Pervik[d]
Дзеці Rein Raud[d], Piret Raud[d] і Mihkel Raud[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, дзіцячы пісьменнік
Гады творчасці з 1935
Мова твораў эстонская мова
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эна Раўд нарадзіўся 15 лютага 1928 года ў сям’і вядомага паэта Марта Раўда.

Скончыў універсітэт па спецыяльнасці «эстонская мова» ў 1952 годзе. З 1952 па 1956 год працаваў у Эстонскай нацыянальнай выдавецкай асацыяцыі, пасля чаго заняўся пісьменніцкай працай.

Свае першыя творы Эна апублікаваў яшчэ ў канцы 1930-х гадоў у дзіцячым часопісе Laste Rõõm пад псеўданімам Эна Самальхабэ (Eno Sammalhabe — «Эно — Махавая Барада»). Вядомасць атрымала яго казачная аповесць для старэйшых дашкольнікаў «Сіпсік» (Sipsik, 1962). Раўд таксама напісаў шэраг кніг для старэйшых школьнікаў, у прыватнасці аповесць «Агонь у прыцемненым горадзе» (Tuli pimendatud linnas, 1967) сюжэт якой разгортваецца летам у гады нямецкай акупацыі Эстоніі. Міжнародную вядомасць пісьменніку прынесла тэтралогія «Муфта, Паўбота і Махввая Барада» (Naksitrallid, 1972—1982) пра прыгоды наксітраляў. Таксама з-пад пяра пісьменніка выйшла некалькі сцэнарыяў да мультфільмаў.

Зноскі

  1. Eno Raud // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Eno Raud // Brockhaus Enzyklopädie
  3. ПроДетЛит — 2019.