Энвер Ходжа (алб.: Enver Halil Hoxha; 16 кастрычніка 1908, г. Гіракастра, Албанія — 11 красавіка 1985) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Албаніі.

Энвер Ходжа
алб.: Enver Halil Hoxha
прэм’ер-міністр Албаніі[d]
23 кастрычніка 1944 — 19 ліпеня 1954
міністр абароны Албаніі[d]
23 кастрычніка 1944 — 31 ліпеня 1953
старшыня
8 лістапада 1941 — 11 красавіка 1985
Папярэднік Раміз Алія
Нараджэнне 16 кастрычніка 1908(1908-10-16)[1]
Смерць 11 красавіка 1985(1985-04-11)[1][3][…] (76 гадоў)
Жонка Nexhmije Hoxha[d]
Дзеці Ilir Hoxha[d]
Веравызнанне атэізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў армія
Званне генерал арміі
Камандаваў Albanian People's Army[d], National Liberation Movement[d] і Узброеныя сілы Албаніі
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Суворава I ступені Order of Skanderbeg Order of the People's Hero
Hero of Albania
Народны герой Югаславіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1930—36 вучыўся ва ўніверсітэтах г. Манпелье (Францыя) і Брусель. 3 1941 член кампартыі Албаніі (КПА; з 1948 Албанская партью працы, АПП), член яе ЦК, з 1943 генеральны сакратар КПА. У 1942-45 член Прэзідыума, старшыня нацыянальна-вызваленчага фронту Албаніі (са жніўня 1945 — Дэмакратычны фронт Албаніі, ДФА). У 1944—54 галоўнакамандуючы нацыянальна-вызваленчай арміяй (з 1945 албанская Народная армія), адначасова ў 1944—46 узначальваў Часовы дэмакратычны ўрад, у 1944—53 міністр нацыянальнай абароны. У 1946—54 старшыня Савета міністраў і міністр замежных спраў (1946—53). У 1948—54 генеральны сакратар, з ліпеня 1954 1-ы сакратар ЦК АПП. Адмовіўся ўхваліць рашэнні XX і XXII з'ездаў КПСС па крытыцы культу асобы І. Сталіна. Ініцыятар разрыву адносін з СССР (1961) і знешнепалітычнай пераарыентацыі краіны на Кітай. Аўтар успамінаў.

Зноскі

  1. а б Enver Hoxha // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ходжа Энвер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Enver Hoxha // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.