Энгельберт Кемпфер

Энгельберт Кемпфер (ням.: Engelbert Kaempfer; 16 верасня 1651 — 2 лістапада 1716) — нямецкі падарожнік і натураліст.

Энгельберт Кемпфер
ням.: Engelbert Kämpfer
падарожнік
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, урач, біёлаг, батанік, пісьменнік, натураліст
Дата нараджэння 16 верасня 1651(1651-09-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 1716(1716-11-02)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Назвы раслін, апісаных ім, могуць адзначацца скарачэннем «Kämpf.»

З пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 г., не лічацца сапраўды апублікаванымі, і ў сучаснай навуковай літаратуры гэта скарачэнне практычна не сустракаецца.

Персанальная старонка на сайце IPNI

Біяграфія правіць

Сын пастара. Вывучаў філасофію, тэалогію і медыцыну ў Лемга, Хамельне, Люнебургу, Любеку, Данцыгу​​, Кракаве. У 1681 годзе пасяліўся ў Швецыі.

Быў сакратаром шведскага пасольства ў Персіі. У 1685 годзе паступіў у якасці хірурга на галандскі флот і пазнаёміўся з Аравіяй, Індастанам, Явай, Суматрай, Сіямам  (руск.) і Японіяй. У Японіі ён правёў два гады.

Найбольш вядомы Кемпфер сваім напісаным па-нямецку і ​​перакладзеным на англійскую мову творам «History of Japan» («Гісторыя Японіі»; Лондан, 1727), які затым з’явіўся на некалькіх іншых мовах. Акрамя таго, ён апублікаваў «Amoenitatum exoticarum poëtico-politico-physico-medicarum fasciculi V» (Лемга, 1712). Банкс надрукаваў яго «Icones selectae plantarum, quasin Japonia collegit» (Лондан, 1791). Вялікая частка яго ненадрукаваных рукапісаў, багатых важнымі назіраннямі, захоўваецца ў Брытанскім музеі.

У гонар Кемпфера названы род раслін сямейства імбірных — Кемпферыя.

Зноскі

  1. а б Engelbert Kampfer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Engelbert Kaempfer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.227

Спасылкі правіць