Эндру Лі Потс (англ.: Andrew Lee Potts, нар. 29 кастрычніка 1979, Брэдфард, Заходні Ёркшыр, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр і рэжысёр.

Эндру Лі Потс
Andrew Lee Potts
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1979(1979-10-29) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Жонка Mariama Goodman[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр
Кар’ера 1989 - цяперашні час
IMDb ID 0498517
andrewleepotts.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 29 кастрычніка 1979 года ў Брэдфардзе, Заходні Ёркшыр, Вялікабрытанія. Бацьку клічуць Алан (нар. 1951), а маці Сьюзан. У яго ёсць старэйшая сястра, Сара-Джэйн Потс, таксама актрыса. Скончыў Школу выканальніцкіх мастацтваў Лідса і пачаў сваю кар’еру ў музычным тэатры, адначасна прымаючы ўдзелы ў тэлевізійных праектах і фільмах англійскага тэлебачання, такіх як «Children’s Ward», «Біццё сэрца», «Дэлзіл і Пэскаў», «Сакрэтныя матэрыялы Стрэйнджа», «Вайна Фойла», «Fat Friends», «Дохлая рыба», «Rose and Maloney» і «Тагерт».

Эндру Лі стаў вядомым пасля выхаду на экраны навукова-фантастычнага тэлесерыяла «Партал юрскага перыяду», у ролі Конара Тэмпла (былы студэнт Катэра, які стаў спецыялістам па даследаванню, тэхніцы і абсталяванню), яго партнёркай па пляцоўцы стала Ханна Спірыт, былая ўдзельніца моладзевай папулярнай групы «S Club 7», з якой Эндру Лі заручыўся ў 2008 годзе.

У 2009 годзе яго бацьку, Алану Потсу, які, па словах самога Эндру, стаў своеасаблівым правобразам жыццярадаснага Конара Тэмпла, быў пастаўлены дыягназ — неаперабельны рак. Эндру Лі, які здымаўся тады ў 3 сезоне «Партала юрскага перыяду», атрымаў спецыяльны дазвол ад кінакампаніі пакінуць здымачную пляцоўку ў любы момант, калі гэта спатрэбіцца[1].

Наступная праца, якая прыносіць Потсу ўжо шырэйшую вядомасць, — экранізацыя вядомай казкі Люіса Кэрала мінісерыял «Аліса ў краіне цудаў» (2009) рэжысёра і сцэнарыста Ніка Уілінга, у якім Эндру сыграў адну з галоўных роляў — Капялюшніка.

Усяго на рахунку маладога акцёра налічваецца больш 40 роляў.

У наш час жыве з Ханнай Спірыт у Брайтане[2].

Іншыя сферы дзейнасці правіць

Рэжысура правіць

Фільмаграфія правіць

Зноскі

Спасылкі правіць