Энергетычная каштоўнасць ежы

Энергетычная каштоўнасць — адна з найбольш важных характарыстык прадуктаў харчавання, якая вызначае іх харчовую каштоўнасць. Вызначаецца колькасцю энергіі, якую атрымлівае арганізм ад харчовых кампанентаў, якія ўваходзяць у спажываную ежу, залежыць ад утрымання ў ёй вугляводаў, тлушчаў, бялкоў і арганічных кіслот.

Для прадуктаў харчавання энергетычная каштоўнасць звычайна паказваецца з разліку на 100 грамаў прадукту, альбо на адну порцыю для фасаваных прадуктаў, уключае звесткі пра колькасць трох асноўных кампанентаў (тлушч, бялок, вугляводы) і агульную энергетычную каштоўнасць у кал і кДж. (1 кал = 4,1868 кДж).

Энергетычная каштоўнасць асноўных кампанентаў прадуктаў харчавання правіць

У табліцы пазначаны толькі сярэднія значэнні для кожнага класа рэчываў. Дакладныя значэнні могуць злёгку адрознівацца.

Энергетычная каштоўнасць
Кампанент ежы кДж/г кал/г
Тлушч 38 9
Бялок 17 4
Вугляводы 17 4
Карбонавыя кіслоты (лімонная кіслата і інш.) 9 2,2
Многаатамныя спірты (гліцэрына, падсаладжальнікі) 10 2,4
Алкаголь 26 7,1
Харчовыя валокны 8 1,9

Сутачная норма калорый правіць

Сутачная норма калорый чалавека залежыць ад узроста, вагі, роста, пола, ладу жыцця, яна вызначаецца энергетычнымі выдаткамі арганізма на розныя віды дзейнасці і асноўным абменам. Прычым асноўны абмен у жанчын некалькі менш, чым у мужчын — прыкладна на 15—20 працэнтаў. Даросламу мужчыну сярэдняга целаскладу неабходна каля 2500 кал. у дзень, у той час як жанчыне неабходна толькі 2000 кал. у дзень. Існуюць калькулятары, якія дазваляюць палічыць дзённую норму калорый у залежнасці ад задачы (пахуданне, набор масы, падтрыманне формы), полу, узросту, росту, вагі і ўзроўню актыўнасці зыходзячы з ладу жыцця.

Літаратура правіць

  • В.П.Шевченко. Клиническая диетология — М.: ГЭОТАР-Медиа, 2009. — 256 ст.