Эпідот (пістацыт) — складаны сілікат кальцыю, алюмінія і жалеза. Назва атрымаў ад стар.-грэч.: ἐπίδοσις (epidosis) — «прырашчэнне»: у сячэнні крышталя (прызмы) адзін бок даўжэйшы.

Эпідот
Формула Ca2Al2FeIII(SiO4)3OH
Сінгонія Манаклінная
Колер Зялёны, цёмна-буры
Колер рысы Шэры
Бляск Яркі, шкляны
Празрыстасць Празрысты ці прасвечвае
Цвёрдасць 6 - 7
Спайнасць Дасканалая
Злом Ракавісты, задзірысты
Шчыльнасць 3,4 г/см³
Паказчык пераламлення 1,733 - 1,768

Утвараецца як прадукт змены асноўных парод пры кантактавым метамарфізме і ў альпійскіх жылах.

Мінерал, як правіла, мае фісташкава-зялёны або цёмна-зялёны колер.

Непразрыстая разнавіднасць п'емантыт (марганцаўтрымальны эпідот) з П’емонта афарбаваны ў ружовы або вішнёва-чырвоны колер.

Літаратура правіць

  • Шуман В. Мир камня. Драгоценные и поделочные камни. — М.: Мир, 1986. С.176.

Спасылкі правіць