Эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы

Эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы пачалася ў Гвінеі ў лютым 2014 года і працягваецца дагэтуль, яна выйшла за межы краіны і распаўсюдзілася на Ліберыю і Сьера-Леонэ, а таксама, патэнцыйна на Малі. Выпадак унікальны тым, што эпідэмія гэтай ліхаманкі пачалася ў Заходняй Афрыцы ўпершыню, з прычыны чаго ўрачы ў закранутых краінах не маюць вопыту барацьбы з ёй, а сярод насельніцтва магчымыя ўзнікненне панікі і распаўсюджанне дэзінфармацыі[1]. Розныя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, Еўрапейская камісія і Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх дзяржаў, накіравалі сродкі і персанал, каб дапамагчы гвінейскаму ўраду супрацьстаяць эпідэміі. Паводле слоў Кэйдзі Фукуды (англ.), генеральнага дырэктара СААЗ па бяспецы ў вобласці аховы здароўя, гэта ўспышка — наймацнейшая з усіх успышак ліхаманкі Эбола ў іх практыцы[1].

Эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы
Дата Люты 2014 г. — па н.ч.
Дата пачатку снежань 2013
Дата сканчэння чэрвень 2016
Месца Заходняя Афрыка (Гвінея, Ліберыя, Сьера-Леонэ, Нігерыя)
Каардынаты 8°37′20″ пн. ш. 10°03′50″ з. д.HGЯO
Ахвяры

Ахвяры

Гвінея Гвінея – 495 захварэлых, 363 памерлых
Ліберыя Ліберыя – 516 захварэлых, 282 памерлых
Сьера-Леонэ Сьера-Леонэ - 691 захварэлых, 286 памерлых
Нігерыя Нігерыя – 9 захварэлых, 1 памерлы
Загінулі

Агульная смяротнасць

932 смерцяў / 1711 захварэлых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б Ася Горина. Рекордная вспышка лихорадки Эбола озадачила врачей. VESTI.RU (10 красавіка 2014). Праверана 13 красавіка 2014.

Спасылкі правіць