Эрг (грэч. ἔργον — праца) — адзінка работы і энергіі ў сістэме адзінак СГС.

1 эрг роўны працы сілы ў 1 дына пры перасоўванні кропкі прыкладання сілы на адлегласць 1 см у кірунку дзеяння сілы.

1 эрг = г·см²/с² = 10−7 Дж (дакладна) = 6,24150965(16)·1011 эВ.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 148. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).