Эрнст Ю́нгер (ням.: Ernst Jünger; 29 сакавіка 1895, Гайдэльберг, Германская імперыя — 17 лютага 1998, Рыдлінген, Германія) — нямецкі пісьменнік і філосаф. Акрамя сваіх палітычных эсэ, раманаў і дзённікаў, вядомы дзякуючы дакументальнаму апавяданню пра свой досвед у Першай сусветнай вайне — «У стальных навальніцах».

Эрнст Юнгер
Ernst Jünger
Партрэт Эрнста Юнгера
Партрэт Эрнста Юнгера
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 сакавіка 1895(1895-03-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1998(1998-02-17)[1][2][…] (102 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Лізелота Лорэр
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці ваенны, энтамолаг, філосаф, пісьменнік, аўтар дзённіка, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, паэт
Кірунак вайна
Жанр дзённікі, раманы
Прэміі
Узнагароды Прэмія Гётэ
Подпіс Выява аўтографа
juenger-haus.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эрнст Юнгер паходзіў з сярэдняе класы. Бацька — інжынер-хімік, пазней фармацэўт. У 1901—1913 Эрнст навучаўся ў школе, а ў 1913 сышоў з хаты і ўступіў у Французскі замежны легіён. Аднак з пачаткам I сусветнай вайны служыў у імператарскім нямецкім войску на Заходнім фронце. У 1917 атрымаў Жалезны крыж I класы[6], а ў 1918 у званні лейтэнанта — найвышэйшую прускую ваенную ўзнагароду, Pour le Mérite.

Пасля вайны Юнгер служыў у войску Веймарскай рэспублікі да дэмабілізацыі ў 1923. У 1925 ажаніўся з Грэтай фон Яйнсен. Яны мелі двух дзяцей, Эрнста і Аляксандра (1934-93).

У 1927 пераехаў у Берлін. Вывучаў марскую біялогію, заалогію, батаніку, філасофію і стаў вядомым энтамолагам.

Пасля прыходу да ўлады нацыстаў Эрнст Юнгер адмовіўся і ад прапанаванага месца ў Рэйхстагу, і ад пасады кіраўніка Нямецкай акадэміі літаратуры[7]. Ён не стаў членам НСДАП, адмовіўся выступаць на гебельсавым радыё, напісаў у афіцыйную газету НСДАП «Völkischer Beobachter» ліст з забаронай публікаваць яго творы. Пасля таго, як з ветэранскай арганізацыі Гановерскага палка «Traditionsverein der 73er» былі выключаны ўсе яўрэі, Эрнст з братам Фрыдрыхам Георгам таксама пакінулі шэрагі гэтай арганізацыі[8].

У 1933 Юнгер з'ехаў з Берліна; гестапа зладзіла ў яго хаце ператрус.

У II сусветную вайну Эрнст Юнгер служыў капітанам. Знаходзячы на адміністрацыйнай пасадзе ў Парыжы, пазнаёміўся з Пікаса і Както. Пасля спробы забойства Гітлера быў зняты з пасады, паколькі быў асабіста знаёмы з некаторымі са змоўшчыкаў.

Пасля вайны выданні Юнгера спярша былі забаронены ў Германіі з-за падазрэнняў у супрацоўніцтве з нацыстамі. У 1950-я яго аўтарытэт быў адноўлены, у 1965 выйшаў зборнік яго твораў у 10 тамох.

У 1960 памерла яго жонка Грэта, і ў 1962 Эрнст ажаніўся з Лізелотай Лорэр.

Брат Эрнста Юнгера Фрыдрыха Георга — паэт і эсэіст.

У 1997 годзе Эрнст Юнгер перайшоў у каталіцтва. Памёр у Рыдлінгене ў 102-гадовым узросце, апошнім з носьбітаў ваеннага ордэна Pour le Mérite.

Творчасць правіць

 
Эрнст Юнгер пасля I сусветнай вайны

Першым яго творам, выдадзеным у 1920 годзе, стала кніга «У стальных навальніцах» (ням.: In Stahlgewittern), якая прынесла яму нечаканую славу. Кніга была складзена на аснове ўласнага досведу аўтара і ацэненая як усхваленне вайны. Нягледзячы на яго дыстанцыянавасць ад нацыстаў, кніга «У стальных навальніцах» карысталася вялікім попытам у Германіі ў 1930-х[9].

У кнізе «Агонь і кроў» (ням.: Feuer und Blut, 1925), як і ў «У стальных навальніцах», Юнгер усхвальваў вайну як унутраную падзею. Ён крытыкаваў крохкасць і нестабільнасць дэмакратыі ў Веймарскай рэспубліцы, адзначаючы, што «ненавідзеў дэмакратыю як мор»[10].

У працы «Пра нацыяналізм і яўрэйскае пытанне» (ням.: Über Nationalismus und Judenfrage, выдадзенай у 1930, Юнгер прадставіў жыдоў пагрозай адзінству Германіі і рэкамендаваў асіміляцыю або эміграцыю ў Палесціну.

У 1948 былі надрукаваны яго дзённікі Другой сусветнай вайны пад назвай «Рэфлексіі» (ням.: Strahlungen).

Прэміі і ўзнагароды правіць

Памяць правіць

У 1985 годзе, у гонар 90-годдзя пісьменніка, нямецкая зямля Бадэн-Вюртэмберг заснавала прэмію яго імя па энтамалогіі. Яна ўручаецца штотры гады за выбітныя дасягненні па энтамалогіі.

Крыніцы правіць

  1. а б Ernst Jünger // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ernst JÜNGER // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Юнгер Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://articles.chicagotribune.com/1993-08-01/entertainment/9308010313_1_ernst-junger-east-german-army-joachim-neugroschel
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Jünger 2004, с. 119.
  7. Hoffmann 2004, с. viii.
  8. Hilary Barr. An Exchange on Ernst Jünger (англ.). New York Review of Books (24 чэрвеня 1993). Праверана 8 ліпеня 2013.
  9. Hoffmann 2004, с. x.
  10. Hoffmann 2004, с. vii.

Літаратура правіць

  • Storm of Steel = In Stahlgewittern (ням.). — London: Penguin, 2004. — ISBN 0-86527-310-3.
  • Introduction. — London: Penguin, 2004.

Спасылкі правіць