Эрык Вільгельм Адлерз (шведск.: Erik Wilhelm Adlerz; 23 ліпеня 1892, Стакгольм — 8 верасня 1975, Гётэбарг) — шведскі скакун у ваду, прызёр летніх Алімпійскіх гульняў. Удзельнічаў на чатырох Летніх Алімпійскіх гульнях: 1908 1912, 1920 і 1924 гадоў.

Эрык Адлерз
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Мянушка Loppan[3]
Спецыялізацыя скачкі ў ваду
Нарадзіўся 23 ліпеня 1892(1892-07-23)[1][2]
Памёр 8 верасня 1975(1975-09-08)[1] (83 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1908 годзе Адлерз выбыў у першым раўндзе ў дысцыпліне вышка (10 метраў). Праз чатыры гады ён выйграў два залатыя медалі ў дысцыплінах вышка (10 метраў) і просты скачок. У 1920 годзе ён выйграў сярэбраны медаль у дысцыпліне вышка (10 метраў); у простым скачку ён заняў чацвёртае месца пасля трох шведскіх таварышаў. У 1924 годзе ён заняў чацвёртае месца ў дысцыпліне вышка (10 метраў).

Ён быў старэйшым братам Марты Адлерз, якая таксама ўдзельнічала на Летніх Алімпійскіх гульнях 1912. У 1986 годзе Эрык быў уведзены ў Міжнародную залу славы плавання.

Зноскі

  1. а б в г 18920723-0179 Adlerz, Erik William // Sveriges dödbok Праверана 8 красавіка 2018.
  2. а б Klara kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0010/C I d/6 (1892-1894), bildid: 00008095_00041 — С. 39. Праверана 8 красавіка 2018.
  3. Olympedia — 2006.
  4. Adlerz, ERIK WILLIAM // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/45863427Svenskagravar.se. Праверана 7 студзеня 2019.