Эрык Дурм

нямецкі футбаліст

Эрык Дурм (ням.: Erik Durm; нар. 12 мая 1992, Пірмазенс, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца клуба «Кайзерслаўтэрн». Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Футбол
Эрык Дурм
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 мая 1992(1992-05-12)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Германія
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазіцыя левы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Кайзерслаўтэрн
Нумар 37
Маладзёжныя клубы
1997—2008 Германія Эшвайлер
2008—2010 Германія Саарбрукен
2010—2011 Германія Майнц 05
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2012 Германія Майнц 05 II 33 (13)
2012—2013 Германія Барусія II (Дортмунд) 30 (2)
2013—2018 Германія Барусія (Дортмунд) 64 (2)
2018—2019 Англія Хадэрсфілд Таўн 28 (0)
2019—2022 Германія Айнтрахт (Франкфурт) 37 (1)
2022— Германія Кайзерслаўтэрн 27 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Германія Германія (да 19) 2 (2)
2011 Германія Германія (да 20) 1 (0)
2013 Германія Германія (да 21) 5 (0)
2014 Германія Германія 7 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Паспяхова гуляў за другую каманду «Майнца 05», за якую правёў 33 матчы і забіў 13 галоў, пасля чаго перабраўся ў дортмундскую «Барусію». Сезон 2012/13 правёў у другой камандзе «Барусіі».

Летам 2013 года быў вызваны ў галоўную каманду, за якую 8 ліпеня 2013 года дэбютаваў у таварыскім матчы з клубам «Магдэбург» і ў гэтай жа гульні забіў гол. Спачатку гуляў у якасці нападніка, але з сезона 2013/14 Юрген Клоп з прычыны траўм крайніх абаронцаў быў вымушаны паспрабаваць га гэтай пазыціі Эрыка Дурма, дзе ён паспяхова зайграў, час ад часу падмяняючы Лукаша Пішчака і Марцэля Шмельцэра.

У ліпені 2018 года перайшоў у англійскі «Хадэрсфілд Таўн»[3]. Па выніках сезона 2018/19 «Хадэрсфілд Таўн» выбыў у Чэмпіёншып, і ў ліпені 2019 года Дурм вярнуўся ў Германію, папоўніўшы склад франкфурцкага «Айнтрахта».

У чэрвені 2022 года перайшоў у «Кайзерслаўтэрн».

Міжнародная кар’ера правіць

Паспяхова прадстаўляе юнацкую зборную Германіі (да 19), за якую правёў 2 матчы і забіў 2 галы. З 2013 года стаў выступаць за моладзевую зборную Германіі (да 21). З 2014 года стаў выступаць за нацыянальную зборную Германіі.

Дасягненні правіць

«Барусія» Дортмунд:

«Айнтрахт» Франкфурт:

Германія:

Зноскі

  1. Erik Durm // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Erik Durm // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Защитник дортмундской «Боруссии» Дурм перешел в «Хаддерсфилд». by.tribuna.com.

Спасылкі правіць