Эрык I (кароль Даніі)

Эрык I Добры, або Велікадушны (дацк.: Erik 1. Ejegod; 1070? — 10 ліпеня 1103) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена, быў абраны каралём пасля смерці свайго брата Олафа.

Эрык I
манарх Даніі
1095 — 1103
Папярэднік Олаф I, кароль Даніі
Пераемнік Нільс
Нараджэнне каля 1056[1][2][…]
Смерць 10 ліпеня 1103
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Свен II Эстрыдсен
Жонка Бодыль Тургатсдатэр[d][3]
Дзеці Кнуд Лавард, Харальд Дзіда[d], Эрык II Памятлівы і Рагнхільда Эрыксдацір[d][4]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У часы Кнуда IV Эрык падтрымліваў яго, быў прызначаны ярлам Зеландыі. Падчас сялянскага паўстання, якое прывяло да гібелі Кнуда, бег у Швецыю. Вярнуўся ў 1095, у тым жа годзе быў абраны каралём.

Эрыку атрымалася аднавіць аўтарытэт каралеўскай улады ў народзе, змяніўшы падаткі, акрамя таго, неўрадлівыя гады ў Паўночнай Еўропе падышлі да канца. Вайна з вендамі, якія выцясняюцца германцамі, таксама была ўдалай — датчанам атрымалася захапіць важны для налётаў вендаў востраў Руген.

У 1098 Эрык падарожнічаў да Святога прастола ў Рым, дзе дамогся кананізацыі Кнуда (1101) і незалежнасці ад архібіскупа Гамбурга-Брэмена (у 1103 было заснавана архібіскупства ў Лундзе — першае архібіскупства ў Скандынавіі). У 1103 Эрык адправіўся ў паломніцтва ў Іерусалім, незадоўга да гэтага адбіты крыжакамі ў мусульман. Па дарозе Эрык пабываў у Ноўгарадзе, быў прыняты імператарам Аляксеем I Камнінам у Канстанцінопалі, аднак сваёй мэты не дасягнуў, з прычыны таго, што памёр у Пафасе на Кіпры.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 кастрычніка 2022.
  2. Nederlandse Thesaurus van AuteursnamenKoninklijke Bibliotheek, 2017. Праверана 7 кастрычніка 2022.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі правіць