Эрых Мендэ (ням.: Erich Mende; 28 кастрычніка 1916, Грос-Штрэліц, правінцыя Сілезія — 6 мая 1998, Бон) — нямецкі юрыст і палітык. Член СвДП, затым ХДС. У 1960—1968 гадах з’яўляўся старшынёй СвДП і ў 1957—1963 гадах узначальваў фракцыю ў бундэстагу. У 1963—1966 гадах Эрых Мендэ займаў пасаду федэральнага міністра па агульнагерманскіх пытаннях і адначасова віцэ-канцлера Германіі. Эрыху Мендэ належыць афарызм «Ордэны дапамагаюць адрозніваць палітыкаў ад афіцыянтаў».

Эрых Мендэ
ням.: Erich Mende
Род дзейнасці палітык, юрыст
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1916(1916-10-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1998(1998-05-06)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. а б Erich Mende // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.