Эрых фон Дрыгальскі

Эр́ых Дага́берт фон Дрыга́льскі (ням.: Erich Dagobert von Drygalski); нар. 9 лютага 1865, Кёнігсберг — пам. 10 студзеня 1949, Мюнхен) — нямецкі географ, геафізік, падарожнік і палярны даследчык.

Эрых фон Дрыгальскі
ням.: Erich Dagobert von Drygalski
Імя пры нараджэнні ням.: Erich Dagobert von Drygalski
Род дзейнасці палярны даследчык, географ, геафізік
Дата нараджэння 9 лютага 1865(1865-02-09)[1][2][…]
Месца нараджэння Кёнігсберг, Прусія
Дата смерці 10 студзеня 1949(1949-01-10)[1][2][…] (83 гады)
Месца смерці Мюнхен, Заходняя Германія
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Dryg.».

Erich Dagobert von Drygalski на Віківідах
Старонка на Віківідах
Erich von Drygalski на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1882—1887 гадах вывучаў матэматыку і натуральныя навукі ва ўніверсітэтах Кёнігсберга, Бона, Берліна і Лейпцыга. Абараніў доктарскую дысертацыю пра прыроду лядовых шчытоў у паўночных раёнах планеты.

У 1888—1891 гадах — асістэнт геадэзічнага інстытута і Цэнтральнага бюро Міжнароднай геадэзіі ў Берліне.

У 1891 і 1892—1893 Э. Дрыгальскі ўзначаліў дзве экспедыцыі Геаграфічнага таварыства ў Берліне да берагоў Грэнландыі для даследавання мацерыковага лёду. Падчас другой экспедыцыі правёў зіму 1892—1893 гадоў у заходняй Грэнландыі.

У 1889 годзе, выкарыстоўваючы сабраныя ў экспедыцыях навуковыя дадзеныя, Э. Дрыгальскі прайшоў хабілітацыю па геаграфіі і геафізіцы. У 1898 годзе стаў дацэнтам кафедры геаграфіі і геафізікі, а ў 1899 — экстраардынарным прафесарам Берлінскага ўніверсітэта.

Экспедыцыя «Гауса» правіць

 
Судна «Гаус», заціснутае ў ільдах. Фота зробленае з паветранага шара, першая аэрафатаграфія ў Антарктыдзе.

У 1901—1903 гадах прафесар Эрых фон Дрыгальскі ўзначаліў першую нямецкую экспедыцыю ў Антарктыду, адправіліся да Паўднёвага полюса на спецыяльна пабудаваным навукова-даследчым судне «Гаус», названым у гонар матэматыка, астранома і фізіка Карла Фрыдрыха Гауса.

Экіпаж складаўся з 32 чалавек, з іх: 22 пастаянныя члены экіпажа судна, 5 марскіх афіцэраў і 5 вучоных (уключаючы самога Эрыха фон Дрыгальскага). Экспедыцыя адправілася з Кіля летам 1901 года. Мэтай яе правядзення было вывучэнне невядомых абласцей Антарктыды, якія ляжаць на поўдзень ад архіпелага Кергелен. 2 студзеня 1902 года яны дасягнулі астравоў архіпелага Кергелен.

Э. Дрыгальскі падзяліў невялікі атрад экспедыцыі на 2 групы, меншая з якіх засталася на астравах Кергелен, у той час як галоўная — працягнула прасоўванне далей на поўдзень. За час кароткага знаходжання тут, прафесар змог грунтоўна вывучыць востраў Херд, правёў першае ўсёабдымнае навуковае даследаванне геалогіі, флоры і фаўны вострава. Па шляху да Антарктыкі палярны даследчык заснаваў на востраве Кергелен метэаралагічна-магнітную станцыю.

У пачатку 1902 года «Гаус» быў заціснуты льдамі у 50 мілях ад узбярэжжа і амаль 14 месяцаў знаходзіўся ў лядовым палоне. Дзякуючы круглявай форме корпуса (па аналогіі з нарвежскім палярным даследчым суднам «Фрам») «Гаус» не быў расціснуты, а толькі выціснуты на крыгу. Нягледзячы на ​​гэта, з лютага 1902 да лютага 1903 года экспедыцыя выявіла і абследавала новыя тэрыторыі ў Антарктыцы і прысвоіла ім назвы «Зямля Вільгельма II» (каардынаты 87° 43' у. д. 91° 54' у. д.) з «гарой Гауса» (Gaussberg) вышынёй 371 м.

Час вымушанай нерухомасці ў ільдах быў выкарыстаны для інтэнсіўнай навукова-даследчай дзейнасці. Да завяршэння экспедыцыі была сабрана велізарная колькасць метэаралагічных і біёлага-заалагічных дадзеных і вынікаў назіранняў.

Дрыгальскі стаў першым паветраплавальнікам у Антарктыцы, падняўшыся на паветраным шары на вышыню 1600 футаў.

Экспедыцыя вярнулася ў Кіль 23 лістапада 1903 года.

Экспедыцыя «Гауса» прынесла шмат новых навуковых адкрыццяў у практычна недаследаванай датуль вобласці Зямлі.

Кайзер Вільгельм II, аднак, не быў задаволены яе вынікамі, так як нямецкая экспедыцыя дасягнула толькі 66° 2' паўднёвай шыраты ў той час, як брытанцы падчас свайго паўднёвапалярнага паходу — 82° 11' пд. ш. У «гонках на Паўднёвы полюс» Дрыгальскі пасля свайго вяртання больш не ўдзельнічаў. Паводле яго слоў:

У палярных даследаваннях не мае значэння, хто першы пабываў на полюсе.

Пасля Эрых фон Дрыгальскі інтэнсіўна працаваў над апісальнай часткай экспедыцыі і адрэдагаваў вялікі аб’ём сабраных навуковых дадзеных. На працягу 1905—1931 гадоў ім было апублікавана 20 тамоў дакументаў антарктычнай экспедыцыі, выдадзена 2 атласы. Грунтуючыся на матэрыялах, атрыманых у ходзе сваіх палярных падарожжаў, Дрыгальскі развіў тэорыю льдоў, якія рухаюцца, якая захоўвае сваё значэнне і дагэтуль.

Наступныя гады жыцця правіць

З кастрычніка 1906 года да сыходу на пенсію Дрыгальскі быў прафесарам універсітэта ў Мюнхене, дзе ён таксама ўзначальваў да сваёй смерці заснаваны ім геаграфічны інстытут.

У 1910—1912 гадах Эрых фон Дрыгальскі быў членам экспедыцыі графа Фердынанда фон Цэпеліна на Шпіцберген для вывучэння магчымасці прымянення дырыжабляў у Арктыцы. Прымаў удзел у шэрагу іншых экспедыцый у Паўночную Амерыку і паўночна-ўсходнюю Азію.

Памяць правіць

Імя знакамітага палярнага даследчыка прысвоена гарам на Зямлі Каралевы Мод, шэльфаваму ледавіку на Зямлі Вікторыі, востраву ў моры Дэйвіса, кратару на Месяцы.

У гонар яго названа адна з алей у паўднёвай частцы Мюнхена.

Акрамя таго, на аснове матэрыялаў, сабраных у экспедыцыі «Гауса» ў яго гонар названы адзін з відаў паўднёваафрыканскага павука Araneus drygalskii (Strand, 1909).

Паводле дадзеных Спіса батанікаў-сістэматыкаў стандартная абрэвіятура Dryg выкарыстоўваецца для абазначэння Эрыха фон Дрыгальскага ў якасці аўтара, калі спасылаюцца на батанічную назву.

Сачыненні правіць

  • Die Südpolarforschung und die Probleme des Eises (Берлин, 1895);
  • Grönland. Expedition der Gesellschaft für Erdkunde zu Berlin. 1891 bis 1893, Bd 1‒2, В., 1897;
  • Die Ergebnisse der Sudpolarforschung und die Aufgaben der Deutschen Südpolarexpedition (Берлин, 1898);
  • Plan und Aufgaben der Deutschen Südpolarexpedition (Берлин и Лейпциг, 1900);
  • Deutsche Südpolar-Expedition 1901‒1903, Bd 1‒20, В., 1905‒31.

Зноскі

  1. а б Erich Dagobert von Drygalski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Erich Drygalski // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура правіць

Спасылкі правіць