Эрых фон дэм Бах (ням.: Erich Julius Eberhard von dem Bach; 1 сакавіка 1899, Лаўэнбург, Памеранія8 сакавіка 1972, Мюнхен (у турэмнай бальніцы)) — обергрупенфюрар СС, генерал паліцыі і генерал войскаў СС.

Эрых фон дэм Бах
ням.: Erich von dem Bach-Zelevski
Дата нараджэння 1 сакавіка 1899(1899-03-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1972(1972-03-08)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх (№ НСДАП:489101, № СС:9831)
Род войскаў Войскі СС
Званне  Обергрупенфюрар СС,
 генерал войскаў СС,
 генерал паліцыі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Ганаровы крыж ветэрана вайны
Ганаровы крыж ветэрана вайны
Нямецкі крыж у золаце
Нямецкі крыж у золаце
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Залаты партыйны знак НСДАП
Залаты партыйны знак НСДАП
Медаль «За зімовую кампанію на Усходзе 1941—1942»
Медаль «За зімовую кампанію на Усходзе 1941—1942»
Нагрудны знак «За раненне» у чорным
Нагрудны знак «За раненне» у чорным
Данцыгскі крыж 1-га класа
Данцыгскі крыж 1-га класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне правіць

Нарадзіўся ў сям’і кашубскага землеўладальніка фон Зелеўскі (von Zelewski). У 1939 годзе прыняў прозвішча фон дэм Бах, афіцыйна адмовіўшыся ад кашубскага прозвішча Зелеўскі (Żelewski). Сястра фон дэм Баха, Ванда Хедвіг Мацільда фон Зелеўскі (1892-1987), выйшла замуж за скрыпача-яўрэя Аўсея Швіфа і ў 1936 годзе разам з мужам эмігравала ў Бразілію, дзе працавала медсястрой[5][6].

Ваенная служба правіць

У снежні 1914 года (ва ўзросце 15 гадоў) паступіў добраахвотнікам у 176-й пяхотны полк. У жніўні 1915 года узнагароджаны Жалезным крыжам 2-й ступені. 1 сакавіка 1916 года ўзведзены ў лейтэнанты (у дзень яго 17-годдзя). У верасні 1918 года ўзнагароджаны Жалезным крыжом 1-й ступені. Камандаваў ротай. Атрымаў знак за раненне (атручаны газавай атакай).

Пасля вайны служыў у памежнай варце, затым у 4-м пяхотным палку рэйхсвера. У лютым 1924 года лейтэнант фон Зелеўскі быў звольнены з ваеннай службы за ўдзел у палітычнай дзейнасці[7]. Да 1928 года працаваў на розных работах, пакуль не атрымаў у спадчыну бацькоўскі маёнтак.

Кар’ера ў СС правіць

У лютым 1930 года фон Зелеўскі ўступіў у НСДАП (білет № 489 101), з 15 лютага 1931 года — у СС (білет № 9 831). 20 ліпеня 1931 года атрымаў званне штурмфюрара СС.

З лютага 1931 года — камандзір 27-га штандара СС (Франкфурт-на-Одэры). Са снежня 1931 г. — СС-штурмбанфюрар, з ліпеня 1932 года — дэпутат рэйхстага і камандзір XIXX абшніта СС, з 12 лютага 1934 года — VII абшніта. Паслядоўна кіраваў оберабшнітамі СС «Паўночны Усход» і «Паўднёвы Усход». З верасня 1932 г. — СС-штандартенфюрар, з кастрычніка 1932 г. — СС-оберфюрар. Са снежня 1933 — СС-брыгадэнфюрар, з ліпеня 1934 — СС-групэнфюрар.

Удзельнічаў у Ночы доўгіх нажоў.

Пасля прыходу да ўлады нацыстаў кіраваў паліцыяй і СС ў вобласці Паўднёвы Усход (Брэслаў). У 1940 годзе па ініцыятыве яго падначаленага інспектара паліцыі бяспекі Арпада Вігандта быў створаны канцэнтрацыйны лагер каля горада Асвенцым.

Другая сусветная вайна правіць

З чэрвеня 1941 года — вышэйшы кіраўнік СС і паліцыі ў Цэнтральнай Расіі і Беларусі. З лістапада 1941 года — обергрупенфюрар СС і генерал паліцыі. З кастрычніка 1942 года камандаваў усімі антыпартызанскімі сіламі на Усходзе (у Польшчы, Беларусі і Расіі). Пасля знішчэння 31 кастрычніка 1941 года 35 тыс. чал. у Рызе, заявіў: «Больш яўрэяў у Эстоніі не засталося». Арганізатар масавых пакаранняў смерцю ў Мінску і Магілёве.

 
Мінск, 1943 г., генерал паліцыі фон дэм Бах прымае парад перад Домам урада

У жніўні-лістападзе 1944 года камандаваў корпуснай баявой групай «Фон дэм Бах», што падаўляла паўстанне палякаў у Варшаве. У ходзе паўстання і пачаўшыхся за ім рэпрэсій было забіта каля 200 тыс. чал. 30 верасня 1944 года узнагароджаны Рыцарскім крыжам. Па распараджэнні фон дэм Баха ў канцы жніўня 1944 года быў расстраляны камандзір 29-й грэнадзёрскай дывізіі пры СС (рускай № 1) брыгадэнфюрэр Камінскі, а таксама начальнік штаба той жа дывізіі оберштурмбанфюрар Шавякін (былы капітан Чырвонай Арміі), начальнік медыцынскай службы дывізіі доктар Плота і шафёр. Было абвешчана, што яны забітыя польскімі партызанамі.

З лістапада 1944 года да пачатку лютага 1945 года — камандуючы 14-м армейскім корпусам СС, затым 10-м армейскім корпусам СС, з лютага 1945 года — корпусам «Одэр».

Пасля Другой сусветнай вайны правіць

З канца красавіка 1945 года знаходзіўся ў зняволенні. У 1946 годзе быў галоўным сведкам абвінавачання на Нюрнбергскім працэсе супраць галоўных ваенных злачынцаў. У сваіх паказаннях даў вельмі важныя звесткі, якія выкрывалі нацысцкі светапогляд, планы забойства мільёнаў безабаронных людзей. Сцвярджаў, што антыпартызанская аперацыі на акупаванай тэрыторыі СССР праводзіліся ў асноўным войскамі вермахта, паколькі падраздзяленні СД і паліцыі былі малалікія. Пасля гэтых выступленняў падсудныя абвясцілі яго здраднікам, так, Герман Герынг крычаў на яго прама з лавы падсудных: «Брудная, праклятая, здрадлівая свіння! Агідны смуроднік! Ён быў самым праклятым забойцам ва ўсёй гэтай чортавай кампаніі! Агідны брудны сабака!»[8]

Нягледзячы на гэта фон дэм Бах заявіў, што менавіта ён падсунуў Герынгу ампулу з атрутай, паколькі той не хацеў памерці на шыбеніцы[9][10].

У сакавіку 1951 года Галоўны суд па дэнацыфікацыі (Мюнхен) прысудзіў яго да 10 гадоў прымусовых работ. Пяць гадоў яму ўжо залічылі, а тыя, пяць гадоў, што засталіся, ён так і не адседзеў. Фон дэм Бах уладкаваўся начным вартаўніком у Нюрнбергу[9][10].

У снежні 1958 года ён быў зноў арыштаваны ўладамі ФРГ і ў 1961 годзе прысуджаны да 4,5 гадоў зняволення, але не за ваенныя злачынствы на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза, а за забойства ў Кёнігсбергу аднаго эсэсаўца ў «Ноч доўгіх нажоў» у 1934 годзе[10][11]. У 1962 годзе быў таксама асуджаны за забойства шасці камуністаў у 1933 годзе да пажыццёвага зняволення. Фон дэм Бах памёр у турэмнай бальніцы ў Мюнхене 8 сакавіка 1972 года.

Зноскі

  1. а б Erich von dem Bach-Zelewsky // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Nuremberg Trials Project — 2016.
  5. Sophie Fetthauer. Owsey Schwiff(недаступная спасылка) // Lexikon verfolgter Musiker und Musikerinnen der NS-Zeit (ням.)
  6. Tomasz Żuroch-Piechovski. «Eryk z Bogdańca, niewinny w Norymberdzie (Innocent man at the Nuremberg Trials».Tygodnik Powszechny (in Polish). 39/2006 (2006-09-24) Retrived June 13, 2005
  7. ВОЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА - Хённе Х. Чёрный орден СС
  8. Рагинский М. Ю. Нюрнберг. Перед судом истории. М.:Политиздат, 1985, с. 77
  9. а б DER SPIEGEL 2/1959
  10. а б в | DIE ZEIT | DIE ZEIT Archiv | Ausgabe 08/1961
  11. DER SPIEGEL 7/1961 — Hitlers Kommiẞkopp

Літаратура правіць

  • Залесский К. А.. Кто был кто в Третьем рейхе — М: АСТ, 2002 —944 c. — 5000 экз. — ISBN 5-271-05091-2.
  • Залесский К. А. СС. Охранные отряды НСДАП. — М.: Эксмо, 2005. —672 с. — 5000 экз. — ISBN 5-69909780-5.
  • Хайнц Хене.Чёрный орден СС. История охранных отрядов. — М.: Олма-Пресс. 2003. — 542 с. — 6000 экз. — ISBN 5-224-03843-X/
  • (польск.) Władysław Bartoszewski (1961). Prawda o von dem Bachu (Truth on von dem Bach). Poznań: Wydawnictwo Zachodnie. p. 103.
  • (польск.) Marek Dzięcielski (2002). Pomorskie sylwetki (Pomeranian Biographies). Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek. pp. 221–233. ISBN 8373224912. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  • (польск.) Tomasz Żuroch-Piechowski. "Eryk z Bogdańca, niewinny w Norymberdze". Tygodnik Powszechny. 39/2006 (2006-09-24).
  • Patzwall, Klaus D., Scherzer, Veit. Das Deutsche Kreuz 1941-1945 Geschichte und Inhaber Band II. Norderstedt, Germany: Verlag Klaus D. Patzwall, 2001. ISBN 3-931533-45-X.

Спасылкі правіць