USS Winston S. Churchill (DDG-81)

(Пасля перасылкі з Эсмінец Уінстан Чэрчыль)

«Уінстан Чэрчыль» (англ.: USS Winston S. Churchill DDG 81) — ракетны эсмінец на ўзбраенні ваенна-марскога флота Злучаных Штатаў Амерыкі. Ён названы ў гонар брытанскага прэм'ер-міністра Уінстана Чэрчыля. Уінстан Чэрчыль пабудаваны на Батскай суднабудаўнічай верфі ў горадзе Бат, штата Мэн. Будаўніцтва пачалося 7 мая 1998 года. Уінстан Чэрчыль быў спушчаны на ваду 17 красавіка 1999 года. 10 сакавіка 2001 года адбылася ўрачыстая перадача эсмінца войскам у Таўн Поінт-Парку ў горадзе Норфолк, штат Вірджынія. Яго портам прыпіскі з'яўляецца ваенна-марская станцыя Норфолк, штат Вірджынія. Ён з'яўляецца складовай часткай Авіяноснай ўдарнай групы дванаццаці (CSG-12).

Ракетны эсмінец «Уінстан Чэрчыль»
Герб эсмінца

Гісторыя правіць

 
Сэр Уінстан Спенсер-Чэрчыль

29 лістапада 1995 года, падчас візіту ў Вялікабрытанію, Прэзідэнт Біл Клінтан абвясціў у парламенце , што новы карабель будзе названы ў гонар Уінстана Чэрчыля, былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Гэта быў першы эскадраны мінаносец і толькі чацвёрты ў ВМС ЗША ваенны карабель названы ў гонар брытанскага грамадзяніна.

Кантракт на будаўніцтва Уінстана Чэрчыля быў падпісаны з Батскай суднабудаўнічай верф'ю 6 студзеня 1995 года, і кіль быў закладзены 7 мая 1998 года. Уінстан Чэрчыль быў спушчаны на ваду 17 красавіка 1999 года, пастаўлены 13 кастрычніка 2000 года і ўведзены ў эксплуатацыю 10 сакавіка 2001 года. Спуск судна быў арганізаваны Лэдзі Соамс, дачкой Уінстана Чэрчыля, і г-жой Джанэт Коэн, жонкай міністра абароны ЗША. Яго першым камандзірам быў камандзір (цяпер контр-адмірал) Мічал Франкен.[1]

 
Каралеўскі марскі афіцэр дапамагае на мосце

14 мая 2001 года, Уінстан Чэрчыль перанёс першае выпрабаванне ля ўзбярэжжа Фларыды. Пад судна на невялікай адлегласці пад вадой закладаюлі міны і ўзарвалі, пры чым кожны выбух складаў 7 тон траціла. Праводзілі іх для збору дадзеных у дачыненні да жывучасці і страт у сучасным небяспечным асяроддзі. Уінстан Чэрчыль атрымаў невялікія пашкоджанні падчас гэтых трох тэстаў.[2]

У студзені 2003 года, Уінстан Чэрчыль з авіяносцам Тэадор Рузвельт пачаў баявыя дзеяння разам з групай арміі ЗША ў Іраку пад назвай "Іракская Свабода", выпусціўшы некалькі ракет "Тамагаўк". Уінстан Чэрчыль вярнуўся ў Норфалк у канцы мая 2003 года.

22 жніўня 2005 года, Уінстан Чэрчыль быў уцягнуты ў нязначнае сутыкнуўся з эсмінцам Макфол на ўзбярэжжы Джэксанвіла, Фларыда. Абодва карабля атрымалі нязначныя пашкоджанні, пацярпелых няма. Абодва карабля самастойна вярнуліся ў свой порт прыпіскі на ваенна-марской станцыі Норфалк.[3]

22 студзеня 2006 года Уінстан Чэрчыль захапіў пірацкае судна ў Індыйскім акіяне, калі нёс варту ў якасці сіл па падтрыманню правапарадку ў рэгіёне.[4]

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Vice Admiral Michael T. Franken, Deputy Commander for Military Operations U.S. Africa Command(недаступная спасылка). US Navy. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2015. Праверана 2 October 2015.
  2. DDG 81 Winston Churchill. Праверана 2 October 2015.
  3. USS MCFAUL (DDG 74) and USS WINSTON S. CHURCHILL (DDG 81) Collision. Праверана 5 March 2016.
  4. Headquarters, United States Central Command (22 January 2006). Suspected Pirates Captured Off Somali Coast. Прэс-рэліз. Праверана 15 December 2006. Архівавана 27 верасня 2007. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 30 чэрвеня 2017.

Спасылкі правіць