Эспрыт Пэзен

французскі астраном

Эспрыт Пэзен (фр.: Esprit Pezenas; 1692, Авіньён — 1776) — французскі астраном і матэматык.

Эспрыт Пэзен
фр.: Esprit Pezenas
Дата нараджэння 28 лістапада 1692(1692-11-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1776(1776-02-04)[2] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, матэматык, навуковец, настаўнік, перакладчык
Навуковая сфера матэматыка[3], астраномія[3], астранамічная абсерваторыя[d][3], Hydrogeography[d][3], пераклады з англійскай мовы[d][3] і пераклады на французскую мову[d][3]
Член у

Біяграфія правіць

У 1709 годзе ўступіў у ордэн езуітаў. Па заканчэнні вучобы выкладаў фізіку, логіку, метафізіку ў езуіцкім калегіуме. У 1728 годзе атрымаў кафедру гідраграфіі ў Марселі, а ў 1749 стаў дырэктарам абсерваторыі ў гэтым горадзе. Навуковая праца Э. Пэзена пачалася ў 1740 годзе з работ па матэматыцы. Пасля паездкі ў Парыж у 1749 годзе вучоны-езуіт атрымаў грошы на рамонт абсерваторыі і купіў тэлескопы ў Англіі. Марсельская абсерваторыя з 1755 года стала ці не самай сучаснай у Еўропе. Э. Пэзен апублікаваў шэраг работ па гідраграфіі, некалькі трактатаў па марской астраноміі, у якіх выклаў прынцыпы выкарыстання астранамічных інструментаў. Ён надрукаваў шэраг артыкулаў па вызначэнні геаграфічнай даўгаты — ключавой астранамічнай праблемы таго часу. Адыграў важную ролю ў распаўсюджванні ў Францыі значных твораў англійскіх вучоных у галіне матэматыкі і оптыкі. З прычыны пагаршэння становішча езуітаў у Францыі, мусіў у 1763 годзе пакінуць Марсель і пасяліцца ў родным Авіньёне, дзе і памёр.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Esprit Pezenas // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

  • Лаўрэш Л. «І зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі астраноміі / Леанід Лаўрэш. — Мінск: Лімарыус, 2013. — 266 с.: іл. ISBN 978-985-6968-28-3.
  • Boistel G. Inventaire chronologique des œuvres imprimées et manuscrites du père Esprit Pezenas (1692—1776), jésuite, astronome et hydrographe marseillais. Revue d'histoire des sciences. 2003. Vol. 56. № 1. P. 221—245.