Эстафета (біятлон)

Эстафе́та — каманднае спаборніцтва ў біятлоне. Каманда ў мужчын, жанчын і юніёраў складаецца з чатырох спартсменаў — прадстаўнікоў адной краіны, а ў юніёрак, юнакоў і дзяўчат — з трох[1]. Кожны біятланіст праходзіць адзін этап, які складае 7,5 км , для мужчын, юніёраў і юнакоў і 6 км для жанчын[2], юніёрак і дзяўчат з двума агнявымі рубяжамі.

Гісторыя правіць

Эстафета — найстарэйшы від біятлонных спаборніцтваў. На зімовых Алімпійскіх гульнях эстафеты ў біятлоне ўпершыню прайшлі ў 1968 годзе ў мужчын і ў 1992 годзе ў жанчын. Першымі алімпійскімі чэмпіёнамі, якія ўзялі залаты медаль у эстафеце, сталі біятланісты з СССР Аляксандр Ціханаў, Мікалай Пузанаў, Віктар Маматаў і Уладзімір Гундарцаў, а першымі алімпійскімі чэмпіёнкамі ў гэтым жа выглядзе спаборніцтваў — выступалі за зборную Францыі Карэн Ніагрэ, Вераніка Кладэль і Ганна Брыян. Упершыню эстафеты ў рамках Чэмпіянатаў свету былі праведзены ў 1966[3] і 1984 гадах у мужчын і ў жанчын адпаведна. Першымі чэмпіёнамі свету на гэтай дыстанцыі сталі нарвежскія біятланісты н Істад, Рагнар Твейтэн, Івар Нордкіл і Олаў Ёрде, а першымі чэмпіёнкамі свету — савецкія біятланісткі Венера Чарнышова, Людміла Забалотная і Кая Парве. На Алімпійскіх гульнях у 2014 годзе, алімпійскімі чэмпіёнамі сталі расійскія біятланісты Аляксей Волкаў, Яўген Усцюгаў, Дзмітрый Малышка, Антон Шыпулін, а алімпійскімі чэмпіёнкамі ў гэтым жа выглядзе спаборніцтваў — выступаючыя за зборную Украіны Віта Семярэнка, Юлія Джыма, Валянціна Семярэнка, Алена Підгрушная.

Рэгламент гонкі правіць

Па аднаму прадстаўніку ад кожнай краіны стартуюць адначасова і, прабегшы свой этап, перадаюць эстафету наступнаму біятланісту з сваёй каманды. Першая стральба — лежачы, другая — стоячы. Біятланісты займаюць сабе месца на стрэльбішчы ў адпаведнасці са сваім стартавым нумарам. Спартсмен мае па тры запасных патрона на кожнай стральбе. Калі біятланіст патраціць запасныя патроны, то за кожную незакрытую мішэнь прадугледжана праходжанне штрафнога круга, роўнага 150 м.

Зноскі

  1. Да 1993 года эстафетная гонка ў жанчын складалася толькі з трох этапаў.
  2. Да 1989 года эстафетны этап у жанчын быў роўны 5 км, з 1989 да 2003 года — 7,5 км.
  3. Да з’яўлення мужчынскай эстафеты на чэмпіянатах свету з 1958 па 1965 гады вёўся так званы неафіцыйны камандны залік. Ён складаўся з вынікаў лепшых трох (ў 1958 годзе — чатырох) спартсменаў адной нацыянальнай біятлоннай федэрацыі ў індывідуальнай гонцы на 20 км.