Эстонская вайна за незалежнасць

Вайна́ за незале́жнасць Эсто́ніі (эст.: Vabadussõda, літаральна «Вызваленчая вайна»), таксама вядомая як Эсто́нская вызвале́нчая вайна́ — абарончая кампанія Эстонскай арміі і яе саюзнікаў — белагвардзейскай Паўночна-Заходняй арміі, Латвіі і Аб'яднанага каралеўства — супраць надыходзячых сіл савецкага Заходняга фронту і агрэсіі Балтыйскага ландэсвера. Вынікам перамогі ў вайне стала здабыццё незалежнасці Эстоніі і заключэнне Тартускага дагавора.

Вайна за незалежнасць Эстоніі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Расіі
Карта ваенных дзеяў
Карта ваенных дзеяў
Дата 28 лістапада 19182 лютага 1920
Месца Эстонія, Латвія, паўночна-заходняя Расія
Вынік Перамога Эстоніі
Змены Утварэнне незалежнай Эстоніі
паўночная Латвія і Рыга адышлі да Латвійскай рэспублікі
Праціўнікі
 Эстонія  РСФСР
Балтыйскі ландэсвер
Камандуючыя
Ёхан Лайданер Дзмітрый Надзёжны
Рудыгер фон дэр Гольц
Сілы бакоў
7 студзеня 1919: 4450 чалавек[1], у тым ліку 2000 фінскіх валанцёраў + адпаведная колькасць афіцэраў[2], балтыйскі батальён

Расія швадрон Бібікава, 25 гармат, 128 кулямётаў, 4 бронецягнікі,
6-я лёгкая крэйсерская эскадра Каралеўскага флоту[1]
май 1919: 86 000 чалавек, у тым ліку:
Расія Паўночныя карпусы (2750),
Латвія Паўночная латвійская брыгада (1500),
Балтыйскі батальён,
Інгрыйскі батальён, шведскія і дацкія добраахвотнікі[3]
1-я лёгкая крэйсерская эскадра

7 студзеня 1919: 5750—7250 чалавек, 26 гармат, 141 кулямёт, 1 бронецягнік, 3 бронемашыны[1]
май 1919: 80 000 чалавек[3]
чэрвень 1919: 20 000 чалавек[3]
Страты
5000 забітыя
15 000 параненыя[3]
невядома
10 000 палоненыя[4]
400 забітыя
1500 параненыя[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Эстоніі Гісторыя Эстоніі
Герб Эстоніі
Старажытная Эстонія
Сярэдневяковая Эстонія
Дацкая Эстонія · Дэрпцкае біскупства · Лівонскі ордэн ·
Падзел і аб’яднанне пад шведскім панаваннем
Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задзвінскае герцагства · Шведская Лівонія · Шведская Эстляндыя
У складзе Расійскай імперыі
Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Эстляндская губерня
Стварэнне Эстонскай Рэспублікі
Балтыйскае герцагства ·
Часовы ўрад Эстоніі ·
Вайна за незалежнасць ·
Эстонская рэспубліка
Другая сусветная вайна
Чэрвеньскі пераварот · Далучэнне Эстоніі да СССР · Генеральная акруга Эстонія
Паваенны перыяд
Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты · Аднаўленне незалежнасці

Партал «Эстонія»

Перадумовы правіць

У лістападзе 1917, па развале Расійскай імперыі, абраны ўвесну Земскі савет Эстляндыі[et] абвясціў сябе найвышэйшай уладай. Неўзабаве бальшавікі распусцілі савет і здушылі падпольны незалежніцкі рух у сталіцы Эстоніі Таліне, аднак ненадоўга. Скарыстаўшыся момантам паміж адступленнем Чырвонай Арміі і прыходам імперскага войска, Камітэт выратавання Эстонскага нацыянальнага сходу 24 лютага 1918 года абвясціў незалежнасць Эстоніі[6] і сфарміраваў Часовы ўрад. Гэты скорамінучы перыяд незалежнасці скончыўся наступным днём з уваходам у Талін немцаў. Кайзераўскія ўлады не прызналі ані часовы ўрад, ані абвяшчэнне ім незалежнасці.

Ход вайны правіць

 
«Браты, спяшайцеся далучыцца да народнай арміі!» Агітацыйны плакат (1918)

Пасля Нямецкай рэвалюцыі і капітуляцыі Імперыі, у перыяд 11—14 лістапада 1918 прадстаўнікі нямецкага ўрада фармальна перадалі палітычную ўладу Часоваму эстонскаму ўраду. 16 лістапада ён абвясціў добраахвотную мабілізацыю і заняўся стварэннем Эстонскай арміі. Канстанцін Пятс быў прызначаны ваенным міністрам, генерал-маёр Андрэс Ларка — кіраўніком штабу, генерал-маёр Александэр Тынісан — галоўнакамандуючым Эстонскай арміі, якая на той момант складалася з адной дывізіі.

Наступ Саветаў правіць

28 лістапада 1918 на паўночным флангу Заходняга фронту 6-я стралковая дывізія атакавала аддзелы Эстонскай абарончай лігі (часткова набранае з вучняў школ) і нямецкі пяхотны полк № 405, якія займаліся аховай памежнага горада Нарва. Такім чынам пачалася вайна Савецкай Расіі з Эстоніяй.

Наступнага дня 6-я дывізія захапіла Нарву, нямецкі 405-ы полк адышоў на захад. 2-я Наўгародская дывізія падыходзіла з поўдня возера Пейпус. На Раство 6-я дывізія захапіла чыгуначны вузел Тапа і стаяла за 34 км ад Таліна. Эстонскія бальшавікі абвясцілі ў Нарве Эстляндскую працоўную камуну. 49-ы полк чырвоных латышскіх стралкоў 18 снежня захапіў чыгуначны вузел Валга, а на Раство ўзяў Тарту.

Да канца года 7-я армія бальшавікоў кантралявала тэрыторыю ўздоўж лініі за 34 км на ўсход ад Таліна, на захад ад Тарту і на поўдзень ад Айнажы[7].

Прызначаны вярхоўным галоўнакамандуючым палкоўнік Ёхан Лайданер да 23 снежня 1918 меў 600 афіцэраў і 11 000 валанцёраў. Ён рэарганізаваў войска, стварыўшы на поўдні краіны 2-ю дывізію на чале з палкоўнікам Віктарам Пускарам, а таксама арганізаваўшы падраздзяленні камандас. Урад таксама атрымаў замежную дапамогу ад Фінляндыі (2000 добраахвотнікаў, 5000 стрэльбаў, 20 гармат і боепрыпасы) і Вялікабрытаніі (6500 стрэльбаў, 200 кулямётаў і 2 гарматы). Пры гэтым эскадра Каралеўскага флоту захапіла і прывяла ў эстонскі порт два бальшавіцкія эскадраныя мінаносцы «Спартак» і «Аўтраіл», якія былі перайменаваны ў «Вамбала» і «Ленук». У Таліне былі сабраны тры бронецягнікі.

Вызваленне эстонскай тэрыторыі правіць

 
Першае святкаванне Дня незалежнасці Эстоніі. 24 лютага 1919

Да пачатку 1919 года Эстонская армія павялічыла сваю колькасць да 13 000 чалавек. 2—5 студзеня 1919 эстонцы здолелі спыніць наступ 7-й арміі бальшавікоў, а 7 студзеня перайшлі ў контрнаступ. Праз два дні была вызвалена Тапа, у гэтай бітве значную ролю адыграла выкарыстанне бронецягнікоў. За гэтым пераломным поспехам адбылося вызваленне Ракверэ 12 студзеня.

17 студзеня эстонскі дэсант, які складаўся пераважна з фінскіх добраахвотнікаў, высадзіўся ў тыле 6-й стралковай дывізіі бальшавікоў, адрэзаўшы ім шлях да адступлення на ўсход. Наступным днём Нарва была ўзята з боем, пасля чаго паўночна-ўсходні фронт стабілізаваўся ўздоўж ракі Нарва.

На паўднёвым тэатры ваенных дзеянняў дзякуючы хуткаму перамяшчэнню бронецягнікоў і Тартускага партызанскага батальёна быў вызвалены Тарту. Пасля гэтага 2-я эстонская дывізія з дапамогай тартускіх партызанаў і фінскіх валанцёраў 31 студзеня выбіла латышскіх стралкоў з Валгі ў бітве пад Паю.

У лютым падзеі перайшлі за межы сучаснай Эстоніі. Былі заваяваныя Салацгрыва і Алукснэ на тэрыторыі цяперашняй Латвіі. Такім чынам, Эстонія стала першай з дзяржаў, што спынілі прасоўванне Чырвонай арміі на захад[8].

У другой палове лютага, аднак, бальшавікі перайшлі ў наступ. Яны здолелі сабраць падмацаванне з 80 000 навабранцаў, якія ўтварылі гэтак званую Эстонскую Чырвоную армію. На паўночным фронце бальшавікі бамбардзіравалі Нарву, пакінуўшы каля 2000 чалавек бяз даху над галавой, аднак не здолелі захапіць горада. Большая частка чырвоных войскаў была сканцэнтравана на поўдні, дзе яны да 15 сакавіка ўзялі пад кантроль паветы Алукснэ, Сетумаа, Вастселійна і Рапіна.

Пасля падыходу падмацавання 2-я Эстонская дывізія перайшла ў контрнаступ, узяла Петсеры і адкінула чырвоных за раку Абдзёх[ru]. 27 сакавіка на заходнім флангу паўднёвага фронту размясцілася 3-я эстонская дывізія пад камандаваннем генерал-маёра Эрнста Пыдэра[9]. Цяжкія баі працягваліся тут да першай паловы мая. Найбольш напружаная сітуацыя склалася пад Выру, дзе 22 красавіка бальшавікі падышлі на адлегласць 1,5 км да горада.

25 красавіка латвійскія стралкі ўзялі Руіену, аднак неўзабаве былі адкінуты 3-й дывізіяй да лініі Салацгрыва — Сэда — рака Гаўя[10].

Стварэнне замежных аддзелаў правіць

 
Эстонскія марпехі з эскадранага мінаносцу Вамбала. май 1919

5-7 красавіка 1919 адбыліся выбары ў Эстонскі Устаноўчы сход. Большасць месцаў па выніках выбараў атрымалі левыя і цэнтрысцкія партыі[11]. 120 членаў Устаноўчага сходу на першым пасяджэнні 23 красавіка абралі старшынёй сацыял-дэмакрата Аўгуста Рэя. Наўзамен часоваму ўраду прыйшоў урад, сфарміраваны Ота Страндманам. 4 чэрвеня Устаноўчы сход прыняў часовую канстытуцыю[12]. 10 кастрычніка была ўхвалена зямельная рэформа, паводле якой маёнткі балтыйскіх немцаў канфіскоўваліся і перадаваліся ва ўласнасць іншым[13].

Эстонія актыўна дапамагала арганізоўваць на ўласнай тэрыторыі белагвардзейскія, латвійскія і інгерманландскія аддзелы. Яшчэ ад снежня 1918 года дзейнічаў Паўночны корпус беларускіх. 18 лютага 1919 было падпісана пагадненне між Эстоніяй і Латвіяй, паводле якога было дазволена фарміраванне латвійскіх ваенных адзінак пад эстонскім камандаваннем, але толькі для дзеянняў на паўднёвым фронце. У сакавіку падобнае пагадненне было заключана з Інгерманландскім нацыянальным народным камітэтам. У маі 1919 нацыянальныя адзінкі на тэрыторыі Эстоніі складалі 6000 рускіх, 4000 латышоў і 700 інгерманландцаў[14].

Наступ Белай гвардыі правіць

Нягледзячы на тое, што эстонская армія кантралявала ўсю тэрыторыю краіны, пагроза ад чырвоных заставалася. Таму вярхоўнае камандаванне вырашыла адсунуць лінію фронту далей у бок Расіі, скарыстаўшыся дзеля гэтага дапамогай Паўночнага корпуса расійскай Белай арміі. 13 мая Паўночны корпус нечакана для бальшавікоў перайшоў у наступ пад Нарвай, разбіўшы іх 6-ю дывізію[15]. Адначасна ўздоўж Фінскага заліва наступ распачалі брытанскі і эстонскі флот і марская пяхота. З набліжэннем фронту ўзбунтаваўся гарнізон форту Красная Горка, аднак 7-я армія бальшавікоў здолела адкінуць беларускіх.

Таксама 13 мая рушыў наперад пячорскі ўзброены аддзел. 25 мая ён заняў Пскоў, разбіўшы Эстонскую Чырвоную армію і вызваліўшы ад бальшавікоў тэрыторыю да ракі Вялікай[16]. Праз некалькі дзён дзеля аховы ў Пскоў прыбылі белагвардзейцы і пачалі мабілізацыйную кампанію па ўсёй вобласці. 19 чэрвеня 1919 эстонскі галоўнакамандуючы генерал Ёхан Лайданер спыніў кіраванне войскамі белых, пасля чаго яны сталі звацца Паўночна-Заходняй арміяй і неўзабаве перайшлі пад кантроль генерала Мікалая Юдзеніча[15].

Урэшце фронт усталяваўся па лініі рэк Луга і Саба[17].

Вайна супраць Ландэсвера правіць

5 чэрвеня 1919 на паўднёвым фронце ў Латвіі выбухнула вайна з Балтыйскім ландэсверам. Латвійскія дэмакраты на чале з Карлісам Улманісам абвясцілі незалежнасць падобна да эстонцаў, аднак неўзабаве Саветы адкінулі іх да Ліепаі. Іхні наступ быў спынены толькі нямецкім VI рэзервовым корпусам. Нямецкіх войскі ў Латвіі пад камандаваннем генерала Рудыгера фон дэр Гольца складаліся са сфарміраванага з балтыйскіх немцаў Балтыйскага ландэсвера, вартавое рэзервовае дывізіі з былых салдат імперскага войска і Жалезнай дывізіі добраахвотнікаў, якія спадзяваліся атрымаць за службу маёмасць у Прыбалтыцы[18]. Цікава, што немцы абавязваліся мець на ўсходзе ўласныя войскі паводле ўмоў перамір'я з заходнімі дзяржавамі, каб супрацьстаяць бальшавіцкай загрозе. У VI рэзервовы корпус таксама ўваходзіў 1-ы Незалежны латвійскі батальён, які складаўся з этнічных латышоў, лаяльных да Часовага ўрада Латвіі, пад камандаваннем Оскарса Калпакса[1].

Немцы забаранілі стварэнне латвійскага войска, 16 красавіка 1919 быў распушчаны Часовы ўрад. Наўзамен яго быў створаны марыянетачны ўрад на чале з Андрыеўсам Ніедрам[19][20]. 23 мая VI рэзервовы корпус адбіў у бальшавікоў Рыгу і працягнуў наступ на поўнач, выставіўшы патрабаванне, каб эстонская армія адышла з тэрыторыі паўночнай Латвіі. Такім чынам нямецкія войскі планавалі анексаваць Эстонію.

3 чэрвеня генерал Лайданер у сваю чаргу агучыў ультыматум, паводле якога немцы мусілі адысці на поўдзень, перадаўшы шырокакалейку між Іерыкамі і Гулбэнэ пад эстонскі кантроль. 5 чэрвеня эстонскія бронецягнікі рушылі па гэтай чыгунцы з мэтай праверкі выканання ўльтыматуму і былі атакаваны Балтыйскім ландэсверам[21]. Наступнага дня немцы занялі Цэсіс. Першыя сутычкі прадэманстравалі, што VI рэзервовы корпус быў мацнейшы і лепей узброены, чым бальшавікі. 10 чэрвеня з удзелам Антанты было заключана перамір'е, аднак фон дэр Гольц адмовіўся выканаць патрабаванні ўльтыматуму эстонцаў і пагражаў працягам ваенных дзеянняў у выпадку, калі эстонцы не пакінуць Латвію. 19 чэрвеня баі з Жалезнай дывізіяй узнавіліся пад Лімбажы і Страўпэ, аднак немцы не здолелі прасунуцца наперад. 23 чэрвеня 3-я эстонская дывізія перайшла ў контрнаступ і заняла Цэсіс. Гадавіна гэтай бітвы (эст.: Võnnu lahing) цяпер святкуецца ў Эстоніі як Дзень перамогі.

Пасля гэтага 3-я дывізія эстонцаў рушыла да Рыгі. 3 ліпеня, калі яны ўжо стаялі ў ваколіцах горада, Антанта запатрабавала спыніць баявыя дзеі, і Часовы ўрад Улманіса аднавіў сваю працу. Нямецкія войскі мелі пакінуць тэрыторыю Латвіі, аднак каб абысці гэта, VI Рэзервовы корпус далучыўся да расійскай Заходняй добраахвотніцкай арміі пад камандаваннем Паўла Берманта-Авалава[16]. У кастрычніку гэтая расійская ваенная адзінка атакавала Рыгу. На запыт латышоў з Эстоніі дзеля абароны былі перакінуты два бронецягнікі. Эстонскія ваенныя таксама дапамагалі абараняць межы Латвіі ад бальшавікоў на паўночным фронце ля возера Лубанс[22].

Заключны перыяд правіць

 
Вярхоўнае камандаванне эстонскай арміі (1920)

Савецкая Расія з вясны 1919 года прадпрымала спробы заключыць мірнае пагадненне. 25 красавіка 1919 венгерскія камуністы прапанавалі паслугі пасярэдніцтва на перамовах між бальшавікамі і эстонцамі, аднак апошнія былі вымушаны адмовіцца ад прапановы пасля пагрозаў брытанскага адмірала Ковена спыніць аказанне ваеннай дапамогі[23]. Пасля гэтага бальшавікі перадавалі прапановы па мірным вырашэнні канфлікту ў радыётрансляцыях 27 і 28 красавіка. Улетку, пасля роспуску Эстляндскай камуны, адбылося яшчэ некалькі запрашэнняў да перамоў, і 16 верасня дэлегацыі абодвух бакоў сустрэліся. Абмеркаванне скончылася пасля прапановы Эстоніі запрасіць да ўдзелу ў супольных перамоў таксама прадстаўнікоў Латвіі, Літвы і Фінляндыі[24].

28 верасня 1919 Паўночна-Заходняя армія распачала наступ на Петраград пад кодавай назвай «Белы меч», у якой на патрабаванне Антанты брала ўдзел і Эстонія[25]. Асноўныя эстонскія сілы адначасна па сушы і флоце атакавалі форт Красная Горка, у той час як 2-я дывізія намагалася знішчыць масты праз раку Вялікую, а 3-я дывізія наступала ў кірунку Пыталава. Пад Петраградам Чырвоная армія здолела нанесці паражэнне Белай гвардыі, пасля чаго эстонскае вышэйшае камандаванне дала загад раззброіць і інтэрнаваць рэшткі белагвардзейцаў, што адышлі за Нарву[26].

7-я і 15-я савецкія арміі, разбіўшы белых, працягнулі наступ на ўмацаваныя пазіцыі эстонцаў пад Нарвай. На гэтым этапе 120-тысячным бальшавіцкім сілам супрацьстаялі 40 000 эстонскіх ваенных[27]. 16 снежня склалася крытычная сітуацыя, калі перадавыя аддзелы 15-й Арміі перайшлі Нарву, аднак наступнага дня былі адкінуты. Эстонскае вярхоўнае камандаванне актыўна пераўзброіла 1-ю дывізію, камандуючым Вірскім фронтам стаў генерал Тынісан. Страціўшы ў цяжкіх сутычках 35 000 чалавек, Чырвоная Армія спыніла наступ да канця снежня[27].

19 лістапада новы ўрад Яана Тынісана вырашыў аднавіць перамовы з Савецкай Расіяй без удзелу іншых прыбалтыйскіх дзяржаў.[28]. Снежаньскія перамовы па тэрытарыяльных зменах праходзілі на тле цяжкіх бітваў пад Нарвай. Нарэшце 31 снежня 1919 было заключана перамір'е, якое ўвайшло ў сілу 3 студзеня 1920[29].

Замежная падтрымка правіць

 
У Талін прыбываюць фінскія валанцёры. Снежань 1918

Грунтоўная заангажаванасць Брытаніі ў змаганні на Прыбалтыйскім фронце прымала розныя формы:

  • Брытанскія марскія і паветраныя ўзброеныя сілы ў снежні 1918 пасля лябіравання эстонскімі палітыкамі ў Лондане даставілі неабходнае ўзбраенне, забяспечылі ваенную падрыхтоўку і артылерыйскую падтрымку;
  • Брытанская падтрымка левага эстонскага фланга марской аперацыяй у Фінскай затоцы. Падчас аднае з аперацый брытанскія тарпедныя катары ў спалучэнні з авіяцыяй правялі першую камбінаваную паветрана-водную атаку ў гісторыі на флот бальшавікоў у Кранштаце[30], тарпедаваўшы некалькі караблёў і згубіўшы 3 катары. Брытанскі афіцэр Аўгуст Эгар за патапленне савецкага крэйсера быў узнагароджаны крыжам Вікторыі, а за наступную атаку, у якой былі патоплены яшчэ два караблі, атрымаў ордэн «За выдатныя заслугі»;
  • Белая расійская Паўночна-Заходняя армія атрымала ад Брытаніі шэсць танкаў з экіпажамі, якія ўвосень 1919 стаялі за 12 міляў ад Петраграду. Усе танкі захаваліся ў бітвах, атрымаўшы толькі нязначныя пашкоджанні[31]. Гэта была адзіна дапамога Вялікабрытаніі для беларасійскай арміі.
  • 2000 фінскіх валанцёраў склалі атрады «Pohjan Pojat» і «I Suomalainen Vapaajoukko»[32].
  • У пачатку 1919 года ў Швецыі быў сфарміраваны аддзел добраахвотнікаў пад камандаваннем Карла Матандэра. У сакавіку 1919 178 добраахвотнікаў узялі ўдзел у выведніцкіх місіях у Вірумаа. У красавіку аддзел быў перапраўлены на паўднёвы фронт, дзе браў удзел у бітвах пад Пячорамі.
  • У Даніі пад камандаваннем капітана Рыхарда Густава Баргеліна быў сфарміраваны атрад з 200 чалавек, які ваяваў супраць бальшавікоў у Латвіі і пад Псковам. За сваю службу Баргелін быў павышаны да падпалкоўніка і атрымаў маёнтак.

Тартускае перамір'е правіць

2 лютага 1920 Рэспубліка Эстонія і РСФСР падпісалі ў Тарту мірны дагавор. На той момант бальшавіцкі рэжым не быў прызнаваны ніводнай заходняй дзяржавай. Паводле ўмоў пагаднення Расія назаўжды адмаўлялася ад тэрытарыяльных вымогаў да эстонскай тэрыторыі. Граніца ўсталёўвалася па пазіцыях фронту на момант спынення ваенных дзеянняў. У прыватнасці, Эстонія захавала стратэгічную паласу на ўсход ад Нарвы і рэгіён Сетумаа на паўднёвым усходзе. У 1945, пасля прыходу савецкіх войскаў, гэтыя тэрыторыі будуць перададзеныя пад кантроль РСФСР.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. а б в г Jaan Maide. IV // Ülevaade Eesti Vabadussõjast, 1918—1920. — Tartu: Kaitseliidu kirjastus, 1933.
  2. Jaan Maide. II // Ülevaade Eesti Vabadussõjast, 1918—1920. — Tartu: Kaitseliidu kirjastus, 1933.
  3. а б в г Iseseisvuse aeg 1918–40 // Eesti. Üld.. — Eesti entsüklopeedia, 2002. — Т. 11. — С. 296–311.
  4. Kaevats, Ülo. Eesti Entsüklopeedia. — Valgus: Eesti Entsüklopeediakirjastus, 1998. — Т. 10. — С. 123. — ISBN 5-89900-054-6.
  5. Kaevats, Ülo. Eesti Entsüklopeedia. — Valgus, 1990. — Т. 5. — С. 396. — ISBN 5-89900-009-0.
  6. Estonian Declaration of Independence 24 February 1918 Архівавана 22 мая 2009. at www.president.ee
  7. Jaan Maide. II // Ülevaade Eesti Vabadussõjast, 1918—1920. — Tartu: Kaitseliidu kirjastus, 1933.
  8. Traksmaa, August. Lühike vabadussõja ajalugu. — Olion, 1992. — С. 115. — ISBN 5-450-01325-6.
  9. Kaitseväe ajalugu (эст.) (29 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2009. Праверана 15 красавіка 2015.
  10. Traksmaa, August. Lühike vabadussõja ajalugu. — Olion, 1992. — С. 126—127. — ISBN 5-450-01325-6.
  11. Miljan, Toivo. Historical dictionary of Estonia. — Scarecrow Press, 2004. — С. 140. — ISBN 0-8108-4904-6.
  12. Traksmaa, August. Lühike vabadussõja ajalugu. — Olion, 1992. — С. 131. — ISBN 5-450-01325-6.
  13. O’Connor, Kevin. The history of the Baltic States. — Greenwood Publishing Group, 2003. — С. 88. — ISBN 978-0-313-32355-3.
  14. Traksmaa, August. Lühike vabadussõja ajalugu. — Olion, 1992. — С. 11. — ISBN 5-450-01325-6.
  15. а б Traksmaa, August. Lühike vabadussõja ajalugu. — Olion, 1992. — С. 141. — ISBN 5-450-01325-6.
  16. а б Estonian War of Independence 1918—1920 / Jyri Kork (Ed.). — Baltimore: Esto, 1988. — (Reprint from Estonian War of Independence 1918-1920. Historical Committee for the War of Independence, Tallinn, 1938).
  17. Traksmaa, August. Lühike vabadussõja ajalugu. — Olion, 1992. — С. 142. — ISBN 5-450-01325-6.
  18. Goltz, Rüdiger von der, Count, 1865—1946 // The Encyclopedia of World War I: A political, social, and military history / Spencer C. Tucker. — Santa Barbara, California: ABC-CLIO, 2005. — С. 492—493.
  19. Traksmaa, August. Lühike vabadussõja ajalugu. — Olion, 1992. — С. 149. — ISBN 5-450-01325-6.
  20. Liulevicius, Vejas G. War land on the Eastern Front: culture, national identity and German occupation in World War I. — Cambridge University Press, 2000. — С. 231. — ISBN 0-521-66157-9.
  21. Traksmaa, August. Lühike vabadussõja ajalugu. — Olion, 1992. — С. 150. — ISBN 5-450-01325-6.
  22. Traksmaa, August. Lühike vabadussõja ajalugu. — Olion, 1992. — С. 162. — ISBN 5-450-01325-6.
  23. James A. Rushton.. Operationalizing Dissuasion (Thesis) (англ.) (PDF)(недаступная спасылка). Naval Postgraduate School, Monterey, California (24 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2008. Праверана 15 красавіка 2015.
  24. Traksmaa, August. Lühike vabadussõja ajalugu. — Olion, 1992. — С. 174. — ISBN 5-450-01325-6.
  25. Traksmaa, August. Lühike vabadussõja ajalugu. — Olion, 1992. — С. 180. — ISBN 5-450-01325-6.
  26. Fletcher, William A. The British navy in the Baltic, 1918—1920: Its contribution to the independence of the Baltic nations // Journal of Baltic Studies. — 1976. — С. 134 — 144.
  27. а б Kaevats, Ülo. Eesti Entsüklopeedia. — Eesti Entsüklopeediakirjastus, 1998. — Т. 10. — С. 123. — ISBN 5-89900-054-6.
  28. Traksmaa, August. Lühike vabadussõja ajalugu. — Olion, 1992. — С. 223—224. — ISBN 5-450-01325-6.
  29. Georg von Rauch. The Baltic States: The Years of Independence 1917-1940. — Hurst & Co, 1974. — С. 70.
  30. WAR IN RUSSIAN BOLSHEVIK WATERS
  31. Lt Col A J Parrott RLC British Army. With Lieutenant Colonel Hope Carson in Estonia and Russia // Baltic Defence Review. — February, 1999. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011.
  32. Lieutenant Colonel Jaan Maide. II // Ülevaade Eesti Vabadussõjast (Overview of The Estonian War of Independence 1918–1920) (эст.). — Estonian Defence League, 1933. Архівавана 22 жніўня 2010.

Спасылкі правіць