Эстонская крона (эст.: kroon) – валюта Эстоніі з 1928 па 1941 і з 1992 па 2010 год. Код валюты паводле ISO 4217 – EEK.

Эстонская крона

Гісторыя правіць

Эстонская крона была ўведзеная ў 1992 годзе пасля распаду савецкай грашовай сістэмы. Адна крона раўнялася 100 сентам (sent). У абароце былі банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 25, 50, 100 і 500 кронаў, манеты наміналам у 5, 10, 20 і 50 сентаў, а таксама 1 і 5 кронаў.

Пасля ўступлення ў ЕС, 27 чэрвеня 2004 года Эстонія разам з Літвой і Славеніяй пачалі падрыхтоўку да ўведзення пасля 2006 года еўра. Пераход на еўра, у адпаведнасці з абноўленым ў чэрвені 2009 года планам ўрада Эстоніі, адбыўся 1 студзеня 2011 года.

Абменны курс правіць

Да ўвядзення еўра курс эстонскай кроны быў прывязаны да нямецкай маркі (1 нямецкая марка = 8 эстонскіх кронаў). Пасля пераходу Германіі на еўра афіцыйны курс кроны быў прывязаны да еўра (1 еўра = 15,6466 кронаў).

У Сеціве правіць