Эсфір Саламонаўна Гурэвіч

Гурэвіч Эсфір (Эся) Саламонаўна (22 лістапада 1921, Татарск, Смаленскай вобласці) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1973).

Эсфір Саламонаўна Гурэвіч
Дата нараджэння 22 лістапада 1921(1921-11-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 2015(2015-08-20)[1] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнаўца
Навуковая сфера літаратуразнаўства, гісторыя літаратуры[d][2], літаратурная крытыка[2] і беларуская літаратура[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям'і патомнага сшывальшчыка. Скончыла філалагічны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута імя У. І. Леніна (1941), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР (1949). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 працавала ў Інстытуце літаратуры АН БССР (у 1952—1957 навуковы сакратар інстытута, з 1957 старэйшы навуковы супрацоўнік). З 1995 г. жыве ў Кліўлендзе (ЗША).

Даследаванні па гісторыі беларускай літаратуры (творчасць Я. Купалы, Я. Маўра, М. Лынькова, В. Віткі, Я. Брыля і інш.), праблемах беларускай дзіцячай літаратуры.

Сачыненні правіць

  • «Творчая гісторыя раманаў Мікалая Астроўскага» (1957)
  • «Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967)» (1970)
  • «Пафас гераічнасці» (1979)
  • «Дзіцячая літаратура Беларусі» (1982)

Зноскі

  1. https://fantlab.ru/blogarticle59595
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 27 лютага 2024.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
  • Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1993.
  • Беларускія пісьменнікі (1917–1990). — Мінск, 1994.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.

Спасылкі правіць