Эфраім Севела (сапраўднае імя — Яфім Евелевіч Драбкін; 8 сакавіка 1928, Бабруйск, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР[4] — 19 жніўня 2010, Масква, Расія) — ізраільскі і расійскі сцэнарыст, празаік, кінарэжысёр і журналіст. Пасля эміграцыі ў 1971 годзе жыў у Ізраілі (1971—1977) і ЗША (1977—1990), з 1990 года — у Расіі.

Эфраім Севела
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Драбкін Яфім Евелевіч
Псеўданімы Эфраим Севела
Дата нараджэння 8 сакавіка 1928(1928-03-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 2010(2010-08-18)[2][1] (82 гады) ці 19 жніўня 2010(2010-08-19)[3] (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Ізраіля Ізраіль
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Расіі Расія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, журналіст, пісьменнік
Гады творчасці 19572010
Жанр аповесць, раман
Мова твораў руская
Дэбют Сцэнарый «Нашы суседзі», 1957
Узнагароды
медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

Яфім Драбкін нарадзіўся 8 сакавіка 1928 г у Бабруйску ў сям'і кадравага афіцэра, трэнера па класічнай барацьбе Евеля Драбкіна (1906—2005). З маці і малодшай сястрой паспеў эвакуіравацца з Беларусі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны (бацька быў на фронце); аднак падчас бамбёжкі быў скінуты выбухной хваляй з платформы цягніка. Бадзяўся, у 1943 годзе стаў «сынам палка» супрацьтанкавай артылерыі рэзерву Стаўкі Галоўнага камандавання; з палком дайшоў да Германіі. Узнагароджаны медалём «За адвагу».

Пасля вайны скончыў школу і паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, скончыўшы яго ў 1948. З 1948 па 1956 працаваў журналістам у Вільнюсе. У 1956 перайшоў у кінематаграфію і пераехаў у Маскву. Дэбютаваў кінасцэнарыяў да карціны «Нашы суседзі» (1957).

Фільмаграфія — сцэнарыі правіць

  • 1957 — Нашы суседзі, «Беларусьфільм»
  • 1959 — Анечка, «Масфільм»
  • 1961 — Чортаў тузін, Рыжская кінастудыя
  • 1965 — Няма невядомых салдат, Кінастудыя імя А. Даўжэнка
  • 1967 — Дужы арэшак, «Масфільм»
  • 1968 — Прыдатны да нестраявой, «Беларусьфільм»
  • 1986 — Калыханка, «Студыё фильмове Задыяк» (Studio filmowe Zodiak), Польшча — ФДФ С. А. (FDF SA), Швейцарыя
  • 1990 — Папугай, які гаворыць на ідыш, «Кінасэрвіс», СССР — «Прымадэса-фільм», ФРГ
  • 1992 — Ноеў каўчэг, Расія — ЗША
  • 1992 — Накцюрн Шапена, Расія — ЗША, пры ўдзеле Рыжскай кінастудыі
  • 1993 — Дабрачынны баль, творчае аб'яднанне «Экран»

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. http://www.kp.ua/online/news/240451/
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 21 снежня 2019.
  4. Jankowski Andrzej. Проза Эфраима Севелы. Из истории русской литературы третьей эмигрантской волны. Kielce: Wydawnictwo Akademii Świętokrzyskiej. S. 15.

Спасылкі правіць