Эхінакактус[3] (Echinocactus) — род шарападобных сукулент з сямейства Кактусавыя, распаўсюджаныя ў пустынях Мексікі і на паўднёвым захадзе ЗША. Расліны растуць павольна, але іх вышыня можа дасягаць трох метраў, а шырыня — больш за метр.

Эхінакактус
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echinocactus Link & Otto

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19817
NCBI  130110
EOL  52849
GRIN  g:4096
IPNI  30000246-2

Навуковая родавая назва паходзіць ад грэчаскага слова echinos — вожык.

Сістэматыка правіць

Па класіфікацыі Бакеберга род Эхінакактус адносіцца да падтрыбы Паўночныя шарападобныя кактусы (Boreocactinae Backeb.), трыбы Цэрэусавыя (Cereeae Britton et Rose) падсямейства Цэрэусавыя (Cereoideae Schum.).

Арэал правіць

Натуральны арэал гэтага роду — субтрапічныя пустыні ЗША і Мексікі, у тым ліку знакамітая пустыня Махавэ. Для гэтых раёнаў характэрныя вапнавыя і гліністыя глебы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Эхінакактус у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2003, С.195