Эцуа Міёсі (яп.: 三好鋭郎, нарадзіўся 16 снежня 1939 у Хігасікагаве  (руск.)) — японскі прадпрымальнік, ганаровы прэзідэнт карпарацыі Swany, якая вырабляе пальчаткі, чамаданы і інвалідныя каляскі; адзін з самых вядомых эсперантыстаў Японіі.

Эцуа Міёсі
яп.: 三好鋭郎
Дата нараджэння: 16 снежня 1939(1939-12-16) (84 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Кампанія Swany
Пасада ганаровы прэзідэнт
Кампанія Асацыяцыя эсперантыстаў Хагасікавы
Пасада старшыня
Узнагароды і прэміі
ордэн Узыходзячага сонца Кавалерскі крыж Ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Прадпрымальнік правіць

Як прадпрымальнік, Міёсі запатэнтаваў ў 1996 годзе чамадан Walkin'Bag з коламі і доўгай ручкай, за што ў 2007 годзе атрымаў прэмію ад урада за пастаўку тавару на рынак. У 2009 годзе Саюз турызму Хігасікагавы па прапанове Міёсі арганізаваў штогадовую выставу лялек, што праходзіць у кастрычніку: на выставе прадстаўлены лялькі з розных рэгіёнаў свету ў традыцыйных касцюмах. У 2013 годзе патранат над выставай прыняў міністр культуры Польшчы разам з паслом Польшчы ў Японіі. Налічваецца каля 1500 лялек у калекцыі, якую папаўняюць і эсперантысты.

Міёсі з’яўляецца адэптам рэлігійнага руху (секты) Омата, які падтрымлівае распаўсюджванне эсперанта ў свеце, і яго ганаровым членам. Таксама ён з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі дзіцячага тэатра Кабукі.

Эсперанта правіць

З 1995 года Міёсі вывучаў эсперанта, пачаўшы фінансава падтрымліваць японскі рух эсперантыстаў «Лебедзь»; з таго ж года з’яўляецца старшынёй рэгіянальнай асацыяцыі эсперантыстаў Хігасікагавы. У 2012 годзе быў заснаваны аднаіменны фонд, накіраваны на развіццё дзейнасці па вывучэнні і авалодванню эсперанта ў Еўрапейскім Саюзе.

У 2002 і 2010 гадах Міёсі пачаў публікаваць рэкламу на эсперанта ў розных часопісах і газетах Еўрапейскага саюза, у тым ліку і ў французскім выданні Le Monde, за што ў 2007 годзе быў узнагароджаны прэміяй Кэндзі Асакі Японскага інстытута эсперанта. З 2007 года — ганаровы член Еўрапейскага саюза Эсперантыстаў[1], з 2012 года — ганаровы член польскага таварыства «Europa Demokracja Esperanto». Міёсі перакананы, што эсперанта з’яўляецца інструментам, які палягчае зносіны паміж людзьмі розных нцыянальнасцяў: па яго словах, ён вывучаў карэйскую і кітайскую мовы, паколькі выпускаў сваю прадукцыю ў гэтых краінах, і на аснове асабістага вопыту зрабіў выснову, што дзякуючы эсперанта зносіны паміж іншаземцамі значна спросцяцца.

З 2001 года — дырэктар Сусветнага руху федэралістаў, падтрымлівае ўвядзенне эсперанта як другой мовы ў кожным рэгіёне свету. У 2011 годзе узнагароджаны за развіццё польскай культуры і эсперанта ў Польшчы ордэнам Заслуг перад Рэспублікай Польшча 5 ступені[2][3]. Па прапанове Міёсі ў 2012 годзе ў польскім парламенце былі арганізаваны сімпозіум і выстава «125 гадоў эсперанта»[4].

Зноскі